Грамадства

Жыхары Светлагорска — супраць будаўніцтва завода беленай цэлюлозы

Жыхары Светлагорска і вёскі Якімава Слабада выступаюць супраць будаўніцтва на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната завода беленай цэлюлозы.

23 студзеня пытанне магчымага будаўніцтва было абмеркаваны на сходзе ў Светлагорскім гарадскім цэнтры культуры. Прысутнічалі прадстаўнікі раённай улады, Светлагорскага ЦКК, Мінпрыроды, раённага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, Беларускага навукова-даследчага цэнтра «Экалогія».

«Было каля пяцісот чалавек. З залы не было ніводнай станоўчай рэплікі. Людзі ў большасці сваёй катэгарычна супраць будаўніцтва, бо гэта будзе шкодная вытворчасць, а ў нашым горадзе і без новага завода экалагічная сітуацыя вельмі дрэнная», — паведаміў член Сойма Партыі БНФ Вадзім Болбас, які раней працаваў у лабараторыі экалагічнага кантролю пры Светлагорскай інспекцыі прыродных рэсурсаў.

Перад сходам заяўлялася, што будзе заслухана Справаздача аб ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе планаванай гаспадарчай дзейнасці па будаўніцтве завода па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы на базе ААТ «Светлагорскі ЦКК». Але, паводле слоў Болбаса, было абнародавана толькі рэзюме не тэхнічнага характару — «пра тое, які ўплыў на экалогію акажа будаўніцтва завода, а не сама вытворчасць беленай цэлюлозы».

У рэзюме гаворыцца, што, «зыходзячы з прадстаўленых праектных рашэнняў, пры правільнай эксплуатацыі і абслугоўванні абсталявання, пры рэалізацыі прадугледжаных прыродаахоўных мерапрыемстваў, пры строгім вытворчым экалагічным кантролі негатыўнае ўздзеянне планаванай дзейнасці на навакольнае асяроддзе будзе нязначным».

Паводле слоў Болбаса,

галоўны інжынер цэлюлозна-кардоннага камбіната пераконваў людзей, што вытворчасць не будзе шкоднай і ён быў на падобным заводзе ў Кітаі.
«Праўда, інжынер не адказаў на пытанне, на якой адлегласці ў Кітаі завод ад населеных пунктаў. У нас жа за пяцьсот метраў — вёска, за шэсцьсот — рака Бярэзіна», — адзначыў Болбас.

На сходзе як хімік і эколаг ён расказаў аб праблемах, якія ўзнікаюць на заводах па вытворчасці цэлюлозы.

Грамадскі актывіст Тэльман Маслюкоў прапанаваў вынесці на галасаванне пытанне «Лічыць немэтазгодным будаўніцтва на базе ЦКК завода беленай цэлюлозы». «Але раённыя ўлады, якія праводзілі сход, усё адцягвалі гэта пытанне, вырашалі — галасаваць, не галасаваць, у выніку працягнулі час, і людзі разышліся», — сказаў Маслюкоў.

Паводле яго слоў, на сходзе было прапанавана стварыць грамадскую камісію, якая б адсочвала сітуацыю з будаўніцтвам завода. «Мы прапанавалі ўключыць у камісію трох прадстаўнікоў райвыканкама, цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і ЦКК, а таксама сем прадстаўнікоў грамадскасці. Свае прапановы мы накіруем у выканкам і прапануем стварыць такую камісію», — паведаміў актывіст.

Завод па вытворчасці сульфатнай беленай цэлюлозы магутнасцю 400 тысяч тон у год плануецца пабудаваць на базе Светлагорскага цэлюлозна-кардоннага камбіната. Мяркуецца, што праектаваць і будаваць завод будуць кітайскія спецыялісты за кітайскі крэдыт у 654,16 млн. долараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць