Культура22

Заснавана літаратурная прэмія імя Е.Гедройца: у лонг-ліст увайшлі 12 кніжак

12 студзеня журы Літаратурнай прэміі Гедройца вызначыла лонг-ліст прэміі, у які ўвайшлі кнігі 12 беларускіх празаікаў, выдадзеныя цягам 2011 году.

У сьпіс увайшлі наступныя аўтары і іх творы:

1. Уладзіслаў Ахроменка «Тэорыя змовы» (Менск: Логвінаў)

2. Альгерд Бахарэвіч «Малая мэдычная энцыкляпэдыя Бахарэвіча» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»)

3. Лявон Вольскі «Міларусь» (Менск: Мэдыял, сэрыя «Кнігарня Пісьменьніка»)

4. Віктар Карамазаў «Мастак і парабкі» (Менск: Мэдысонт)

5. Павал Касьцюкевіч «Зборная Беларусі па негалоўных відах спорту» (Менск: Логвінаў)

6. Артур Клінаў «Шалом: ваенны раман» (Менск: Логвінаў, сэрыя «Кнігарня „Нашай Нівы“»)

7. Аляксандар Лукашук «Сьлед матылька. Освальд у Менску» (Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, сэрыя «Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагодзьдзе»)

8. Ян Максімюк «Словы ў голым полі» (Менск: Логвінаў, сэрыя «Галерэя «Б»)

9. Віктар Марціновіч «Сьцюдзёны вырай» (электроннае выданьне, 34mag.net)

10. Ала Сямёнава «У сьвятой краіне выгнаньня» (Менск: Кнігазбор, сэрыя «Кнігарня пісьменьніка»)

11. Андрэй Федарэнка «Мяжа» (Менск: Літаратура і Мастацтва, сэрыя «Лімаўскі фальварак»)

12. Макс Шчур «Ліст, знойдзены на папялішчы» (Познань: Белы крумкач)

Заснавальнікі Літаратурнай прэміі Гедройца — Амбасада Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь, Польскі Інстытут у Менску, Беларускі ПЭН-Цэнтар, Саюз беларускіх пісьменьнікаў. Прэмія будзе прысуджаная за найлепшую кнігу, якая была выдадзеная (у папяровым або электронным варыянтах) у 2011 годзе на беларускай мове ў жанрах мастацкай прозы, дакументальнай прозы, эсэістыкі.

На пачатку лютага 2012 г. будзе абвешчаны шорт-ліст прэміі.

Ушанаваньне ляўрэата адбудзецца 3 сакавіка ў Міжнародны дзень пісьменьніка ў Менску.

Сярод узнагародаў — магчымасьць выдаць кнігу ў Польшчы, літаратурныя стыпэндыі і запрашэньні ў эўрапейскія дамы творчасьці.

Галоўны пераможца атрымае грашовую прэмію.

Журы прэміі:

Барыс Пятровіч, Андрэй Хадановіч, Уладзімір Арлоў, Валянцін Акудовіч, Людміла Рублеўская, Маргарыта Аляшкевіч, Адам Паморскі, Пётр Казакевіч, Лешак Шарэпка (ганаровы старшыня журы).

Каментары2

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары100

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць