Грамадства

Мікалай Статкевіч залячыў руку і зноў працуе на лесапілцы

Навіны ад палітвязняў.

Мікалай Статкевіч зноў працуе на турэмнай лесапілцы. Адвакат Андрэя Саньнікава паскардзілася ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў. Зьміцер Бандарэнка выходзіць на мыліцах на ранішнюю зарадку. Павал Севярынец камэнтуе забарону ліставацца з Яўгенам Васьковічам. Зьміцер Дашкевіч малюе на капэртах бел-чырвона-белыя сьцягі.

З былым кандыдатам на прэзыдэнта Мікалаем Статкевічам у Шклоўскай калёніі сустрэўся адвакат. Грамадзянская жонка палітвязьня Марына Адамовіч распавяла пра апошнія навіны.

«Учора зь ім бачыўся адвакат. Добрая навіна тая, што ён залячыў руку і арытміі сэрца ўжо няма. А гэтак ўсё як было».

Марына Адамовіч паведаміла, што яна па-ранейшаму не атрымлівае ад Статкевіча лістоў і ад яго няма тэлефонных званкоў. Адвакату палітвязень казаў, што ад яго патрабуюць пісаць, што нібыта ўсё добра. «Магчыма, таму і лістоў няма», — мяркуе Марына Адамовіч.

Мікалая Статкевіча зноў накіравалі працаваць на турэмную лесапілку. Трымаюць палітвязьня ў Шклоўскай калёніі, былы кандыдат на прэзыдэнта асуджаны на 6 гадоў зьняволеньня паводле абвінавачаньня ў арганізацыі масавых беспарадкаў 19 сьнежня.

Асуджаны на 5 гадоў за тыя ж падзеі экс-кандыдат на прэзыдэнта Андрэй Саньнікаў ужо некалькі дзён знаходзіцца ў Віцебскай калёніі «Віцьба-3», вядомай тым, што там з другой паловы 2006 году па сярэдзіну 2008 году сядзеў экс-кандыдат на прэзыдэнта падчас выбарчай кампаніі 2006 году Аляксандр Казулін. Маці Андрэя Саньнікава Ала Ўладзіміраўна мяркуе, што сын зараз у карантыне, а дакладных зьвестак яна не мае — адваката да Андрэя Саньнікава пакуль не дапускаюць. 25 лістапада з гэтай прычыны адвакат перадаў скаргу ў Дэпартамэнт выкананьня пакараньняў.

«У Дэпартамэнт ісьці мы зьбіраліся з Ірынай, але ў выніку пайшла адвакат высьвятляць, чаму абаронцу не дапусьцілі. Выклала ў скарзе ўсе аргумэнты. Паглядзім, што адкажуць. А больш нічога пра Андрэя ня ведаю».

Апошні раз ліст ад сына Ала Саньнікава атрымала болей за тыдзень таму. 25 лістапада вакол калёніі «Віцьба-3» былі расклееныя партрэты Андрэя Саньнікава.

Бацька і сястра Зьмітра Бандарэнкі атрымалі ад яго лісты. Жонка палітвязьня Вольга Бандарэнка распавяла.

«Піша, што абстаноўка, як першыя два месяцы. Лечаць яго зараз холадам і відаць будуць гэтак лячыць і далей. Выганяюць пасьля пад'ёму на мыліцах на пастраеньне і фіззарадку. Калі раней былі нейкія паслабленьні, то цяпер — ніякіх. Толькі што працаваць не прымушаюць. Але ён адзначае, што гэта «пакуль».

Каардынатар «Эўрапейскай Беларусі» Зьміцер Бандарэнка сядзіць ў Магілёўскай калёніі №15. У час зьняволеньня вязьню была зробленая апэрацыя на хрыбетніку, у яго вялікія праблемы з нагой.

Адзін з сузаснавальнікаў партыі БХД Павал Севярынец адбывае 3 гады «хіміі» за Плошчу ў Пружанскім раёне. Палітвязень лістуецца з іншымі асуджанымі, ў тым ліку адправіў нядаўна ліст актывісту БХД Яўгену Васьковічу, які адбывае тэрмін ў Магілёўскай турме за напад на будынак КДБ у Бабруйску. Паводле зьвестак ад Васьковіча, ліст Севярынца прыйшоў пусты, з цыдулкай ад турэмнага цэнзара, што ліставаньне з Севярынцам забароненае. Павал Севярынец гэтым вельмі зьдзіўлены, кажа што з такім рашэньнем цэнзуры сустрэўся ўпершыню. «Нічога надзвычайнага ў лісьце не было, толькі словы падтрымкі ды цытаваньне Бібліі».

«Мне проста важна пераканаць хлопца ў тым, што мы можам і павінны змагацца з гвалтам негвалтоўна. Магчыма, для цэнзараў важна, каб людзі хацелі замагацца гвалтам, тады у іх будзе падстава ужываць гвалт? Ня ведаю. Безумоўна, гэта беззаконьне».

Пра лісты ад Зьмітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава Павал паведаміў наступнае. «Лобаў піша вельмі сур’ёзна і прынцыпова, бачна, што чалавек не зламаўся. Зьміцер таксама не скараецца, як уласьціва для яго, жартуе і малюе на капэртах бел-чырвона-белы сьцяжок».

Маладафронтаўцаў Зьмітра Дашкевіча трымаюць ў Глыбоцкай турме, Эдуарда Лобава — у калёніі ў Івацэвіцкім раёне.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць