Свет11

У зоне японскага землятрусу застаецца грамадзянка Беларусі

У Японіі цяпер знаходзіцца больш за 50 беларусаў, і многія з іх маюць намер у бліжэйшы час пакінуць краіну. Пра гэта паведаміў прэс-сакратар МЗС Беларусі Андрэй Савіных.

Паводле яго слоў, беларускія грамадзяне, якія пражывалі ў прэфектурах Міягі і Фукусіма (што найбольш пацярпелі ад удару стыхіі), пакінулі Японію яшчэ да пачатку землятрусу.

Савіных паведаміў, што цяпер

у прэфектуры Міягі застаецца адна грамадзянка Беларусі. Яна звязалася з пасольствам у Токіа і паведаміла, што ніхто з яе сям’і не пацярпеў.

Яшчэ адна беларуская грамадзянка, якая пражывала ў прэфектуры Іватэ, была эвакуяваная японскімі ўладамі.

Землятрус магнітудай 9 адбылося ў Японіі 11 сакавіка. Яно выклікала цунамі вышынёй больш 10 метраў. Па апошніх дадзеных, колькасць загінуўшых і прапаўшых без вестак з-за стыхійнага бедства перавысіла 10 тысяч чалавек. Акрамя таго, удар стыхіі прывёў да выбухаў на першым, другім і трэцім энергаблоках і пажару на чацвёртым энергаблоку АЭС «Фукусіма-1». Паводле даных МАГАТЭ, адбылася ўцечка радыяцыі ў атмасферу.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць