Меркаванні1111

Сваякі беларускіх палітвязняў звярнуліся да Пуціна

15 сакавіка прэм'ер-міністр Расеі мае наведаць Беларусь.

15 сакавіка прэм’ер-міністр Расеі мае наведаць Беларусь.

Напярэдадні візіту Уладзіміра Пуціна сваякі арыштаваных 19 снежня ў Менску кандыдатаў у прэзідэнты і іншых актывістаў звярнуліся да прэм’ер-міністра Расеі з лістом. Сваякі Бандарэнкі і Статкевіча — Вольга Бандарэнка і Марына Адамовіч — перадалі зварот у амбасаду Расеі ў Менску. Копію ліста сваякі палітвязняў падалі ў СМІ.

«Прэм’ер-міністру Расейскай Федэрацыі

Пуціну У. У. Паважаны Уладзімір Уладзіміравіч!

Сёння ў наш дом прыйшла бяда. Мы — маці, бацькі, жонкі і дзеці беларускіх палітвязняў. Нашыя родныя былі арыштаваныя ў Мінску 19 снежня 2010 года, калі выйшлі на плошчу, каб выказаць мірны пратэст фальсіфікацыям вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Сёння ўвесь свет, у тым ліку і Расея, асудзілі палітычнае свавольства і прававое бязмежжа, што здзяйсняецца беларускімі ўладамі.

Вы змаглі пераканацца на прыкладзе Вашых грамадзян, якія таксама патрапілі ў турмы пасля прэзідэнцкіх выбараў і былі асуджаныя, а таксама на прыкладзе расейскіх журналістаў, якія былі збітыя на мірнай дэманстрацыі сілавымі структурамі, што сабой уяўляе беларускі рэжым.

15 сакавіка Вы маеце намер наведаць Менск. У межах гэтага візіту не выключаная Ваша сустрэча з Аляксандрам Лукашэнкам.

Сёння беларускі дыктатар — ізгой ва ўсім цывілізаваным свеце. Праз вар’яцкія ў сваёй жорсткасці рэпрэсіі супраць яго ўвялі санкцыі Еўрасаюз і ЗША.

Як палітычнага лідара вялікай краіны мы заклікаем Вас распачаць рэальныя крокі, каб паспрыяць вызваленню беларускіх вязняў сумлення. Сёння не толькі мы, іх змучаныя сваякі, але і ўвесь свет з надзеяй глядзіць на Вас як на чалавека, які можа спыніць зладжаную Лукашэнкам расправу над палітычнымі супернікамі і прымусіць яго паважаць элементарныя правы чалавека.

Вы можаце ўмяшацца, каб выратаваць жыцці людзей і пацвердзіць, што Расея — гэта сапраўды сяброўская нам дзяржава, якая не можа заставацца ў баку, калі ў Беларусі пануе самавольства і беззаконне. А беларусы з падзякай ўспрымуць Вашую дапамогу ў вызваленні палітычных лідэраў».

Каментары11

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет21

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет21

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць