У Верхнядзвінскім раёне мужчына замяніў алкаголь шклоачышчальнікам
62‑гадовы жыхар Верхнядзвінскага раёна некалькі дзён злоўжываў спіртнымі напоямі. А вечарам 29 лістапада яго жонка, вярнуўшыся з працы, заўважыла, што муж сябе неяк кепска адчувае, паведамляе Следчы камітэт.

Паспрабаваўшы даведацца прычыну нездароўя, жанчына спыталася, чым ён мог атруціцца, бо сям’я нібыта ела адно і тое ж. Тады муж прызнаўся, што калі ў яго скончыўся алкаголь, то ён выпіў вадкасць для мыцця шкла.
Пацярпелага хутка шпіталізавалі, але, нягледзячы на намаганні лекараў, ён хутка памёр у бальніцы.
У Мазыры мужчына выпіў лідакаіну і памёр
19 чалавек загінулі ад атручвання алкаголем у Ленінградскай вобласці. Сурагат вырабляла выхавацелька дзіцячага садка
Выпадак у Хойніках. Мужчына завітаў да сябра, а той мёртвы. А на наступны дзень памёр і сам
Жыхар Ляхавічаў памёр, выпіўшы сродак ад ачысткі духоўкі
У Мінскай вобласці — выбух атручванняў сурагатным алкаголем. У гэтым годзе ўжо 4 чалавекі загінулі ад яго
Каментары