Прадстаўніца МЗС Літвы: Дзеянні Беларусі — спроба прыкрыць уласную зламысную дзейнасць
Пасля таго як МЗС Беларусі абвінаваціў Літву ў парушэнні паветранай прасторы краіны і нібыта па гэтай прычыне выклікаў часовага паверанага ў справах пасольства Літвы, прэс-сакратар міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса Крысціна Белікава заявіла, што МЗС даведаўся пра выклік з адкрытых крыніц, піша Delfi.lt.

«Пра нібыта выкліканага ў МЗС Беларусі літоўскага дыпламата мы даведаліся з паведамленняў у сацыяльных сетках. Пасля праверкі высветлілася, што на той момант часовы павераны ў справах Літвы ніякага запрашэння не атрымліваў. Запрашэнне з’явіцца ў МЗС Беларусі ён атрымаў толькі праз гадзіну», — паведаміла Белікава ў прэс-рэлізе.
Як заявіла прадстаўніца Будрыса, такія дзеянні Мінска разглядаюцца як няўдалая спроба схаваць шкоду, якую яны самі наносяць.
«Мы разглядаем гэтыя адчайныя дзеянні беларускага рэжыму як чарговую няўдалую спробу прыкрыць сваю ўласную зламысную дзейнасць», — заявіла яна. «Мы заклікаем як мага хутчэй прыняць усе ўжо неаднаразова згаданыя меры для ўрэгулявання сітуацыі — спыніць гібрыдныя атакі на дзяржавы — члены ЕС, забяспечыць належны кантроль над сваёй тэрыторыяй і паветранай прасторай, а таксама вярнуць літоўскім грамадзянам і кампаніям належную ім маёмасць, незаконна адабраную беларускімі ўладамі», — падкрэсліла Белікава.
Як паведамлялася раней, у панядзелак МЗС Беларусі абвінаваціў Літву ў парушэнні паветранай прасторы краіны беспілотніка.
Як паведамляе беларускае ведамства, 30 лістапада «лятальны апарат самалётнага тыпу» перасек мяжу з боку Лаздзійскага раёна Літвы і ўпаў на тэрыторыі Гродна.
Каментары