У Расіі прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Ён выйшаў на сцэну і адразу грымнуўся
У Маскве ўчора прэзентавалі першага чалавекападобнага робата са штучным інтэлектам. Але нешта пайшло не так.

Робат па імені Айдал падчас прэзентацыі павольна выйшаў на сцэну ў суправаджэнні двух чалавек. Далей Айдал паспрабаваў махнуць рукой, але нахіліўся і ўпаў. Прэзентацыю адразу ж перапынілі, робата вынеслі, а сцэну закрылі нейкай чорнай тканінай.
Заснавальнік кампаніі «Айдал» Уладзімір Вітухін адзначыў, што праблема ўзнікла з-за стэрэакамер — яны адчувальныя да асветленасці, а ў зале было цёмна.
Падчас другога выхаду на сцэну робат Айдал не без старонняй дапамогі змог утрымацца на нагах.
Уладзімір Вітухін адзначыў, што з робатам усё будзе добра.
Робат «пакрывае тры ключавыя функцыі чалавека: перамяшчэнне на нагах, маніпуляцыю прадметамі і камунікацыю з людзьмі». Усе сістэмы працуюць афлайн, аўтаномная праца разлічана да шасці гадзін.
Каментары