Беларусу ў рэшце трапіла незвычайная манета. Яна каштуе значна даражэй за намінал
«Спачатку я і не зразумеў, што манета нейкая асаблівая», — расказаў выданню MYFIN мінчанін Аляксей. Манету ён атрымаў у рэшце, калі купляў капучына ў кавярні.

Аляксею трапіліся два рублі серыі «Гісторыя беларускай чыгункі. Цягнікі» — сёлета ўлетку манету можна было купіць у касе Нацбанка за 11 рублёў, гэта значыць у 5,5 раза даражэй за намінал.
На сайце Нацбанка паведамляецца, што цяпер манета да куплі не даступна — яе няма ў наяўнасці. Затое яе можна набыць на сайце «Белнумізматыкі» за 45 рублёў 10 капеек, гэта значыць у 22,5 раза даражэй за намінал.

На сайце беларускага інтэрнэт-аукцыёна Ау.by усю калекцыю серыі прадаюць за 94 BYN.

Як растлумачыў журналісту MYFIN нумізмат Сяргей Колбун, тое, што памятная манета трапіла Аляксею, — гэта выпадковасць. Ці можна ўвогуле разлічвацца памятнай манетай?
«Так, плаціць можна. Усе памятныя манеты, выпушчаныя ў абарачэнне Нацыянальным банкам, з'яўляюцца законным плацежным сродкам па намінале банкноты або манеты. Гэта значыць, нягледзячы на тое, што Нацбанк выставіў за гэту манету цану ў 11 рублёў, у магазіне яе прымуць, як звычайныя 2 рублі», — растлумачыў ён.
Цяпер чытаюць
«Быў галодны, як з Асвенціма, не еў ні мяса, ні гародніны». Што вядома пра смерць бабруйскага журналіста, на якога завялі крымінальную справу ў Польшчы
Каментары
Рэшта можа? Ці вы там адэпты трасянкі і Крапівы?