У нядзелю ў цэнтры Мінска будуць прымаць пластыкавыя бутэлькі ў абмен на сувеніры
У нядзелю 20 ліпеня ў прасторы Lidbeer Dvor на вул. Гікала, 5 адбудзецца экалагічная акцыя «Пластык — не смецце, а рэсурс. Абяры перапрацоўку!», паведамляе Blizko.by.

Прымаць будуць бутэлькі з-пад напояў аб’ёмам ад 0,33 да 2 літраў, празрыстыя і каляровыя, а таксама белую малочную тару. Каб было зручна, просяць плюшчыць бутэлькі. Бутэлькі з-пад бытавой хіміі, касметыкі, алеяў і да г.д. прымацца не будуць.
У абмен на бутэлькі можна атрымаць сувеніры:
- 10 бутэлек — экаасадка
- 15 бутэлек — набор для вырошчвання зеляніны
- 20 бутэлек — экашопер
Абмен будзе працягвацца да 19:00. Пасля таго, як сабраны пластык пойдзе на перапрацоўку, Lidbeer Dvor упрыгожаць кветачніцамі з другасных матэрыялаў.
Акрамя збору бутэлек, гасцей чакаюць і іншыя актыўнасці. Глядзіце расклад у афішы.

Каментары