Улада11

У Беларусі наспелі прычыны для абмеркавання пытання аб адмене смяротнай кары

У Беларусі наспелі як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя прычыны для абмеркавання пытання аб смяротнай кары. Пра гэта заявіў старшыня камісіі па заканадаўстве і судова‑прававых пытаннях Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Мікалай Самасейка на прэс‑канферэнцыі 3 сакавіка.

Ён нагадаў, што на рэферэндуме ў 1996 годзе больш за 80% насельніцтва выказаліся супраць адмены смяротнай кары. «Але за 13 гадоў прайшлі падзеі, якія карэнным чынам паўплывалі на меркаванне грамадства, змяніліся заканадаўча‑прававыя асаблівасці. У прыватнасці, у Крымінальным кодэксе замацаваны часовы характар прымянення смяротнай кары знізілася з 47 у 1998 годзе да двух у 2008 і 2009 гадах», — сказаў дэпутат.

Самасейка лічыць, што падчас прыняцця рашэння, звязанага з прымяненнем смяротнай кары, павінны ўлічвацца ўсе фактары: палітычная воля, міжнародныя дагаворы, грамадскае меркаванне. «Меркаванне Еўрасаюза будзе ўлічвацца, але не стане вызначальным», — падкрэсліў ён.

Дэпутат не стаў адмаўляць магчымасці правядзення рэферэндуму аб адмене смяротнай кары. «Адмена смяротнай кары магчымая толькі шляхам змянення Канстытуцыі праз рэферэндум. Але, лічу, зараз патрэбна разглядаць пытанне аб магчымасці ўвядзення мараторыя. Увесці мараторый могуць прэзідэнт або парламент», — адзначыў ён. Цяпер у парламенце дзейнічае працоўная група па вывучэнні праблематыкі смяротнай кары. Плануецца, што праца групы працягнецца да лета. Не выключна, што яе вынікам стане правядзенне парламенцкіх слуханняў, на якіх будуць выпрацаваны рэкамендацыі, сказаў парламентарый.

Акрамя таго, паведаміў ён, прапрацоўваецца пытанне аб арганізацыі сумесна з Парламенцкай асамблеяй Савета Еўропы (ПАСЕ) круглага стала па праблематыцы смяротнай кары.

Беларусь — адзіная з 47 краін у Еўропе, у якой прымяняецца смяротная кара. У чэрвені 2009 года ПАСЕ прыняла рэзалюцыю аб вяртанні Беларусі статусу спецыяльнага запрошанага ў асамблеі пры ўмове ўвядзення ў рэспубліцы мараторыя на смяротную кару.

Да ўвядзення мараторыя таксама заклікае Еўрасаюз. Гэта адна з умоў адмены візавых санкцый у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў, якія ЕС прадоўжыў да кастрычніка 2010 года.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

«Спачатку жанчыны»: у гэтым фільме жанчыны кіруюць светам, а мужчыны вучацца быць спакуслівымі, каб зрабіць кар’еру20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць