Свет11

Чыноўнік расійскага Мінкультуры скраў на рэканструкцыі Эрмітажа 12 мільёнаў даляраў

Барысу Мазо далі восем з паловай гадоў калоніі.

Фота: тэлеграм-канал «Дождя»

Куйбышаўскі раённы суд Санкт-Пецярбурга прысудзіў былога дырэктара дэпартамента кіравання маёмасцю і інвестыцыйнай палітыкі Мінкультуры Расіі Барыса Мазо да 8,5 гадоў калоніі агульнага рэжыму і штрафу 600 тысяч рублёў (6300 даляраў) па справе аб махлярстве, паведамляе тэлеканал «Дождь».

Мазо праходзіў у якасці аднаго з абвінавачаных па «справе рэстаўратараў». Яго разам з намеснікам міністра культуры Рыгорам Пірумавым абвінавачвалі ў крадзяжы больш як 900 мільёнаў рублёў (тады гэта было амаль 14 млн даляраў) бюджэтных грошай пры рэканструкцыі Эрмітажа ў 2015 годзе.

Паводле версіі следства, Мазо з Пірумавым стварылі «злачынную суполку», у склад якой увайшлі яшчэ некалькі чалавек, і, заключыўшы дзяржкантракт на будаўніцтва комплексу будынкаў і фондасховішча Эрмітажа з падкантрольнай ім кампаніяй «Мехбудтранс», атрымалі больш за 900 млн рублёў (14 млн даляраў). З гэтай сумы ім удалося легалізаваць амаль 800 млн рублёў (12,3 млн даляраў).

У 2018 годзе Мазо быў завочна арыштаваны Басманным судом і абвешчаны ў міжнародны вышук. У лістападзе 2019 года Мазо затрымалі ў Вене па падазрэнні ў адмыванні грошай пры куплі элітнай нерухомасці ў іспанскай Марбельі. На наступны дзень суд вызваліў яго пад заклад у 25 тысяч еўра. Па словах яго адваката, Мазо пераехаў у Аўстрыю на лячэнне яшчэ да крымінальнай справы супраць яго ў Расіі.

У 2021 годзе Мазо быў экстрадаваны ў Расію на запыт Генпракуратуры. Мазо ў судзе віны не прызнаў.

Каментары1

  • таленавітым журналістам
    30.08.2023
    Віншаванні таленавітым журналістам НН! Загаловак гэтага артыкула -- лепшы спосаб прыцягнуць увагу да таго, што Беларусь і Расія маюць агульную культурную прастору. Пасля ўжо не істотна -- хто ў каго ўкраў і на што патраціў... нашы!

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць