Свет33

Прычынай бракавання Байдэнам кандыдатуры Бэна Уолеса на генсакратара НАТА стала пытанне F-16 для Украіны — медыя

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн нібыта заблакаваў кандыдатуру міністра абароны Вялікабрытаніі Бэна Уолеса на пасаду генеральнага сакратара НАТА праз тое, што Вялікабрытанія пачала прасоўваць ідэю навучання ўкраінскіх пілотаў на самалётах F-16 без згоды Вашынгтона. Пра гэта са спасылкай на свае крыніцы паведаміла The Telegraph, як піша «Еўрапейская праўда».

Бэн Уолес. Фота: AP Photo/Peter Dejong

Як вядома, Бэн Уолес лічыўся адным з галоўных кандыдатаў на пасаду генеральнага сакратара НАТА ў выпадку адстаўкі цяперашняга генсакратара Енса Столтэнберга. Аднак неафіцыйна стала вядома, што Байдэн не падтрымаў яго кандыдатуру, хоць брытанскі прэм'ер Рышы Сунак лабіраваў такое рашэнне.

Прычынай пазіцыі Байдэна нібыта стала тое, што Вялікабрытанія пачала актыўна прасоўваць ідэю навучання ўкраінскіх пілотаў на знішчальніках F-16 і фармаваць кааліцыю з іншымі саюзнікамі ў гэтым пытанні, не атрымаўшы папярэдне згоды ЗША.

Выданне адзначае, што Лондан ужо не ўпершыню зрабіў смелы крок у пытаннях зброі для Украіны, спадзеючыся такім чынам падштурхнуць ЗША. Сама ж Вялікабрытанія не зможа даць Украіне F-16, паколькі не мае іх.

Таксама прэсе стала вядома, што Байдэн найбольш добразычліва ставіцца да кандыдатуры дзейнай прэзідэнткі Еўракамісіі Урсулы фон дэр Ляен, кадэнцыя якой на гэтай пасадзе якраз скончыцца да таго часу. У аўторак саюзнікі афіцыйна працягнулі мандат Енса Столтэнберга як генеральнага сакратара НАТА яшчэ на год, таму што не змаглі ўзгадніць кандыдатуру яго пераемніка. Столтэнберг займае гэту пасаду з восені 2014 года.

Каментары3

  • Гость
    06.07.2023
    То , как он осуществил вывод войск из Афганистана , а также нежелание полноценно осуществлять Lend-Lease даёт определенное объяснение отсутствию поддержки кандидатуры Бена Уоллеса.
  • Common sense
    06.07.2023
    Гость, американские войска вывел Трамп. Он же заключил соглашение с Талибами. К моменту вступления в Байдена в должность,там оставалось меньше 5000 военнослужащих,которые при всем желании не смогли бы никому противостоять. Изучайте матчасть чтобы не позориться.
  • Labus Vegas
    06.07.2023
    Похоже, что Eurofighter Typhoon зайдут в Украину пораньше за F-16.
    Разница в полётных характеристиках не велика и не принципиальна.
    Главное, это получить версию с более «дальнобойным» чем у орков на сушках и мигах радаром!
    Ну и ракет к ним побольше 🤞

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку7

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць