Грамадства22

Bloomberg: Выплаты за загінулых ва Украіне прывялі да скарачэння беднасці ў Расіі

Вайна, а дакладней смерці блізкіх сваякоў і кампенсацыі, выплачаныя дзяржавай за іх гібель, ператварыліся ў галоўны фактар росту даходаў самых бедных расіян. Кампенсацыі за смерць і аднаразовыя выплаты ўдзельнікам ваенных дзеянняў дазволілі знізіць узровень беднасці ў Расіі, адзначае агенцтва Bloomberg.

У якасці прыкладу выданне прыводзіць гісторыю Аляксея Малава, які «марыў пра белую «ладу» і змог усё ж яе сабе дазволіць, атрымаўшы кампенсацыю за загінулага на вайне сына. Выдаткі расійскага бюджэту на ўдзельнікаў ваенных дзеянняў надзьмуліся настолькі моцна, што прывялі да рэкорднага дэфіцыту бюджэту. Агенцтва адзначае, што Уладзімір Пуцін гатовы ахвяраваць расійскай эканомікай дзеля ваеннага поспеху.

«Дзяржава нацэлена на бедных і маламаёмных. Для сярэдняга класа паведамленне гучыць так: «Да пабачэння, хлопцы, вы самі па сабе», — заявіла прафесар, спецыяліст па рэгіёнах Расіі Наталля Зубарэвіч.

Выданне падлічыла, што сукупны рост сацыяльных выдаткаў з боку дзяржавы дазволіў рэзка нарасціць даходы 10% самых бедных слаёў насельніцтва. Паводле ацэнак Bloomberg, рост дзяржвыдаткаў на гэтыя задачы дазволіў даходам бедных расіян абагнаць інфляцыю, якая ў 2022 годзе склала 11,9%, удвая больш. Ваенныя сацыяльныя выплаты ў канчатковым выніку прывялі да таго, што расіян, якія пражываюць за афіцыйнай рысай беднасці, стала значна менш. Паводле звестак Расстата за трэці квартал 2022 года, у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, колькасць бедных знізілася на 700 тысяч, а ў параўнанні з другім кварталам 2022 года — і зусім на 2,3 мільёна чалавек.

У 2023 годзе зніжэння сацыяльных выплат з боку дзяржавы чакаць не варта. Кіраўнік Мінфіна Антон Сілуанаў раней заяўляў, што ён хутчэй пойдзе на скарачэнне выдаткаў на інфраструктуру, чым на мерапрыемствы па зніжэнні колькасці бедных у краіне. Аднак падобная рыторыка і яе ўвасабленне ў жыццё стварае сур'ёзную рызыку для расійскага бюджэту, асабліва ў выпадку паспяховай працы нафтавых санкцый.

«Усплёск сацыяльных і ваенных выдаткаў у спалучэнні з недахопам даходаў ад нафты і газу зробяць бюджэтны баланс Расіі ў гэтым годзе незвычайна далікатным. Сутыкнуўшыся з рызыкай дэфіцыту даходаў, урад можа выбраць бюджэтную кансалідацыю, дазволіўшы інфляцыі часткова падарваць рэальны кошт сацыяльных дапамог», — адзначае эканаміст па Расіі ў Bloomberg Economics.

Акрамя выдаткаў на сацыяльныя ваенныя выплаты, у 2022 годзе бюджэт выдаткаваў больш за 1 трлн рублёў на дапамогу сем'ям з дзецьмі і каля 400 млрд — на пенсіі. Мінфін сцвярджае, што гэтыя выдаткі ў 2023 годзе вырастуць удвая. Паводле ацэнак агенцтва, выдаткі на мабілізаваных і добраахвотнікаў абыходзяцца бюджэту прыкладна ў 1,1 трлн рублёў у год. Аднак нават такі рэзкі рост выдаткаў пакуль не стварае праблем для расійскага бюджэту.

Эканаміст Яўген Гантмахер адзначае, што ў цэлым людзі становяцца бяднейшымі, аднак самыя бедныя становяцца трохі багацейшымі дзякуючы аднаразовым выплатам і сацыяльным дапамогам. Па яго словах, праслойка сярэдняга класа ў Расіі праз вайну знізілася да рэкордна нізкай адзнакі — цяпер яна ніжэйшая за 10% насельніцтва. У якасці пацвярджэння гэтых звестак ён нагадвае, што сотні тысяч расіян з'ехалі з краіны, часцяком адмовіўшыся ад працы і пакінуўшы нерухомасць у Расіі.

«Людзі ў цэлым бяднеюць, але бедных становіцца менш», — падсумаваў ён.

Гэты тэзіс пацвярджаецца данымі сацапытанняў аб спажыванні расіян. Больш за трэць насельніцтва за 2022 год стала больш эканоміць на ежы, што ідзе паралельна з данымі па зніжэнні рэальных даходаў насельніцтва, якія падалі тры кварталы запар. Падобныя ўмовы часцяком не пакідаюць выбару расіянам, для якіх удзел у вайне нярэдка застаецца апошнім спосабам павялічыць уласныя даходы або пагасіць крэдыты.

«Людзі часта ідуць на вайну з-за беднасці. Гэта спосаб вырвацца на свабоду», — тлумачыць Зубарэвіч.

Сем'і загінулых ва Украіне расіян атрымліваюць ад 5 млн рублёў (70 тысяч даляраў), параненых — 3 млн рублёў (41 500 тысяч даляраў). Даволі часта сем'і могуць прэтэндаваць на дадатковыя федэральныя і рэгіянальныя выплаты, якія толькі павышаюць залежнасць расіян ад дзяржавы і прывучаюць іх да лаяльнасці, канстатуе агенцтва.

Каментары2

  • мяняю
    13.01.2023
    Белая Лада - гэта клас! Цяпер шмат якія расейскія сем'і будуць з нецярплівасцю чакаць пахаронкі на сваіх мужоў, братоў, сыноў. Зыскоўная ўгода - абмен сына, мужа, брата на аўтамабіль.
    Краіна вар'яцее на нашых вачах.
  • Скрепа
    13.01.2023
    Хочешь выбраться из нищеты ???
    Тогда отдай жизнь мужа, отца, сына, внука за дурную власть на захватнической войне.
    Всё в лучших скрепах.

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць