Свет33

165 жыхароў бельгійскай вёскі выйгралі джэкпот латарэі EuroMillions. Кожны з іх атрымае каля 868 тыс. еўра

Сіндыкат са 165 жыхароў невялікай вёскі ў Бельгіі стаў пераможцам чарговага розыгрышу еўрапейскай латарэі EuroMillions. Група бельгійцаў сарвала джэкпот у памеры больш чым 143 млн еўра, а гэта азначае, што кожны з іх атрымае каля 868 тыс. еўра, паведамілі арганізатары латарэі.

У агульнай колькасці латарэйныя білеты ў гэты раз купіла больш за 27 млн еўрапейцаў, піша Бі-бі-сі.

Афіцыйная прадстаўніца бельгійскай Нацыянальнай латарэі Джэк Вермоер распавяла, што жыхары краіны часта гуляюць групамі, але ніколі яшчэ сіндыкат пераможцаў не быў настолькі шматлікім.

Усе ўдзельнікі сіндыката жывуць у невялікай вёсцы Дольмен непадалёк ад Антверпэна (яе насельніцтва складае каля 3,7 тыс. чалавек). Кожны з іх заплаціў за латарэйныя білеты, набытыя ў мясцовай краме, аднолькавую суму, то-бок прыз будзе падзелены на ўсіх пароўну.

Вермоер, якая ў сераду прысутнічала ў той самай краме, калі некаторым удзельнікам сіндыката паведамілі аб іх поспеху, апісала атмасферу як спалучэнне спакою і эйфарыі. Яна апісала перамогу як «самы лепшы падарунак да Каляд».

Уладальнік крамы, які арганізоўваў падобныя сіндыкаты для гульні ў латарэю на працягу некалькіх гадоў, распавёў бельгійскаму радыё, што яму давялося паўтараць паведамленне пра выйгрыш пяць-шэсць разоў, перш чым некаторыя пераможцы яму паверылі.

Імёны ўдзельнікаў сіндыката не абвяшчаюцца.

Хоць апошні джэкпот EuroMillions склаў даволі вялікую суму, ён не самы вялікі ў гісторыі. У ліпені адзін з жыхароў Вялікабрытаніі выйграў у гэтую латарэю 195 млн фунтаў, а за некалькі месяцаў да гэтага брытанская сямейная пара атрымала прыз 184 млн фунтаў.

У латарэі EuroMillions удзельнічаюць жыхары дзевяці еўрапейскіх краін, у тым ліку Бельгіі, Францыі, Вялікабрытаніі, Іспаніі, Партугаліі, Ірландыі, Аўстрыі, Швейцарыі і Люксембурга.

Каментары3

  • "цуд на каляды" ага-ага
    09.12.2022
    а чаму жыхары невялікай  ̶а̶ф̶р̶ы̶к̶а̶н̶с̶к̶а̶й̶ беларускай вёскі так не могуць?
  • вусікі ў смятане
    09.12.2022
    "цуд на каляды" ага-ага, бо ў нашай краіне ўсе латарэі належаць сямейцы
  • трусікі ў святане
    10.12.2022
    вусікі ў смятане, а ў гейрапейскіх краінах усё належыць сямейцы якой?

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава7

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава7

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць