Свет11

Расія заключыла першую гандлёвую дамову з Афганістанам

Арганізацыя «Талібан», якая ў Расіі прызнаная тэрарыстычнай і забароненая, падпісала папярэдняе пагадненне з Расіяй аб пастаўках бензіну, дызельнага паліва, газу і пшаніцы ў Афганістан, паведаміў выканаўца абавязкаў міністра гандлю і прамысловасці краіны Хаджы Нурыдзін Азізі, перадае «Агентство. Новости». 

Фота: АР

Як патлумачыў чыноўнік, Афганістан працуе над «дыверсіфікацыяй» сваіх гандлёвых партнёраў, а Расія прапанавала зніжку ў параўнанні з сярэднімі сусветнымі цэнамі на сыравіну.

У рамках здзелкі Расія будзе штогод пастаўляць каля аднаго мільёна тон бензіну, мільён тон дызельнага паліва, 500 тысяч тон звадкаванага нафтавага газу і два мільёны тон пшаніцы.

Гэта першая вядомая буйная міжнародная здзелка, заключаная талібамі з моманту іх прыходу да ўлады. Пагадненне можа дапамагчы аслабіць міжнародную ізаляцыю «Талібана» ва ўмовах, калі Афганістан аказаўся фактычна адрэзаны ад глабальнай банкаўскай сістэмы.

Ні адна краіна афіцыйна не прызнае «Талібан» як законную ўладу Афганістана. Заходнія дыпламаты настойваюць на тым, што рух павінен змяніць сваю палітыку ў галіне правоў чалавека, асабліва правоў жанчын, і даказаць, што больш не звязаны з міжнароднымі ваенізаванымі групоўкамі.

Расія таксама афіцыйна не прызнае ўрад талібаў, але падтрымлівае кантакты з ім: у Маскву прыязджалі лідары руху, а пасольства Расіі працягвае працаваць у Кабуле.

Пасля прыходу да ўлады талібаў міжнародныя актывы Афганістана аказаліся замарожаныя. У верасні ЗША прынялі рашэнне перавесці частку замарожаных рэзерваў у Швейцарскі траставы фонд, які плануе аплачваць закупку крытычна важных тавараў для краіны, такіх як прадукты харчавання і электраэнергія.

Каментары1

  • Своих не бросает
    28.09.2022
    Россия своих не бросает.
    Россия превратилась в страну террориста, только, в России, - талибан московской церкви, но по подходам ко всему, они, - сиамские близнецы.

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет13

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць