Свет11

Зяленскі працягвае чысціць Службу бяспекі

У найбліжэйшы час будуць звольненыя яшчэ 28 службовых асоб Службы бяспекі Украіны. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падчас традыцыйнага вячэрняга звароту.

«І яшчэ адна важная навіна пра Службу бяспекі Украіны. Адбываецца кадравая рэвізія службы. Вырашаецца пытанне аб звальненні дваццаці васьмі службовых асоб. Розны ўзровень, розныя напрамкі. Але падставы падобныя — нездавальняючыя вынікі працы», — заявіў Зяленскі.

Таксама ён падзякаваў усім, хто дакладна і эфектыўна служыць дзяржаве, кожнаму і кожнай, хто эфектыўна абараняе інтарэсы на сваім узроўні.

Напярэдадні Зяленскі адхіліў ад пасады кіраўніка СБУ Івана Баканава і прызначыў у гэтую службу часовага кіраўніка. А 18 ліпеня ён унёс у Вярхоўную Раду прадстаўленне аб звальненні Івана Баканова з пасады кіраўніка Службы бяспекі Украіны.

Каментары1

  • Джордж
    19.07.2022
    Зялінскі працягвае чысціць спецслужбы пад сябе і алігархаў. Бо такая гідота часоў Януковіча, як Алег Татараў працягвае працу. Ужо паў гады блакуецца кандыдатура незалежнага Пракурора па барацьбе з карупцыяй.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку5

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць