Культура88

«Мне што, разводзіцца цяпер?» У Літве горача абмяркоўваецца прыезд вядомай літоўскай спявачкі на «Славянскі базар», нягледзячы на вайну

На 31-ы фестываль «Славянскі базар», які праходзіць з 13 па 18 ліпеня ў Віцебску, прыехала сярод іншых літоўская спявачка Біруце Петрыкіце.

Фота са «Славянскага базара»

Яна была суддзёй дзіцячага конкурсу і ўручала ўзнагароды.

Літоўскія журналісты звязаліся з Петрыкіцэ і пацікавіліся, чаму яна сёлета паехала на фестываль, нягледзячы на вайну ва Украіне.

«Гэта звычайны фестываль, конкурс, на які я езджу. І я паехала туды. А ўсё астатняе… Мне няма чаго дадаць. Гэта радзіма майго мужа, што мне цяпер рабіць. Разводзіцца з мужам? Ёсць такі закон?» — сказала яна.

Нягледзячы на гэта, Петрыкіце сказала, што ставіцца да вайны адмоўна, але яна мяркуе, што музыка з вайной не звязаная.

Сітуацыю пракаментаваў літоўскі оперны спявак, дэпутат Вітаўтас Юзапайціс.

«Калі гэта праўда, а падобна, што праўда, я магу пракаментаваць так: шкада, — сказаў палітык. — «Можа, Петрыкіце не бачыла відэа і фота з Украіны, дзе ідзе вайна? А калі бачыла, то не ўяўляю, як можна падтрымліваць адносіны з краінамі, якія разбураюць мір».

Каментары8

  • колбаса пожилая
    17.07.2022
    На 31-й фестиваль «Славянский базар», который проходит с 13 по 18 июля в Витебске, приехала среди других литовская певица Бируте Петриките.

    Если у тетки слабо со зрением и совестью и человечностью, но хорошо развит хватательный рефлекс - почему бы той самой Литве не влупить ей штраф или отправить под суд как соучастника войны в Украине и пропагандиста насилия? Ну и налоги потолще, ибо она туда не за гречкой и соляркой ездила.
  • Жар
    17.07.2022
    Беларусь не разбурае мір. Ізноў блытаюць (атаясамляюць) краіну (і народ) з рэжымам, які яе паняволіў. А тое, што цкуюць жанчыну за яе ўласнае, прыватнае, асабістае рашэньне - тым самым адмаўляюць ёй у правах, замацаваных Канстытуцыяй Ліетувы.
  • Іван Чэславіч
    17.07.2022
    "А калі бачыла, то не ўяўляю, як можна падтрымліваць адносіны з краінамі, якія разбураюць мір
    https://d2accbiqacj5y8.cloudfront.net/295597#startcomments" - вельмі слушна кажа пан дэпутат. Толькі у мяне пытанне: а чаму Літва подтрымлівае адносіны з Лукашэнкам? Чаму не ўвяла эмбарга на гандаль, забарону на транзіт, ды не канфіскавала маемасць лукашэнкаўскага бізнэсу? 
    А то вынікае, што маленькаму чалавеку гэта сорам, а тым хто атрымлівае у летувісаў агромістыя прыбыткі на зносінах з катамі - нармальна.

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць