Грамадства

Мікалая Статкевіча ў калоніі пазбавілі спаткання

Пра апошнія навіны з жыцця мужа, асуджанага на 14 гадоў калоніі, паведаміла ў сацсетках Марына Адамовіч, якая атрымала ад яго чарговы ліст.

«Тут сёння размяркоўвалі па атрадах, — цытуе яна ліст Статкевіча ад 4 ліпеня. — Мяне размеркавалі ў 7-ы. На камісіі мне паведамілі, што мая традыцыйная заява ўпершыню не задаволеная. Бо пагрозы ад «кантынгенту» мне няма, што я і сам ведаю. А пагрозу ад супрацоўнікаў МУС яны не прызнаюць. Але ж мой досвед сведчыць пра супрацьлеглае. Таму, каб не ставіць пад пагрозу сябе, сваіх блізкіх і знаёмых, я адмоўлюся «сядзець» з адмыслова падабранымі мне сакамернікамі. Пра што і заявіў на гэтай камісіі.

Ну вось, толькі напісаў гэтыя радкі, як у камеру зайшла група супрацоўнікаў, каб «у апошні раз» прапанаваць мне адмовіцца ад сваёй пазіцыі. Лёгкія на ўспамін.

Я сваёй пазіцыі не мяняю.

Таму мне давялі, што я буду пакараны і буду сядзець у адзіночнай камеры ў выглядзе пакарання. Шчыра кажучы, чакаў гэтага варыянту. Дарэчы, як мне здаецца, калі б я і не пісаў ніякіх заяў, усё роўна да яго справа дайшла б. Толькі часу болей мурыжылі б…»

І вось яшчэ якую храналогію з турэмнага жыцця мужа прыводзіць Марына Адамовіч:

«5-га ліпеня — аб’яўленая вымова,

6-га ліпеня быў пазбаўлены перадачы (адзінай на год, згодна з рэжымам),

7-га ліпеня — адпраўлены ў ШІЗА на восем сутак,

12-га ліпеня — пазбаўлены спаткання,

15-га ліпеня павінен выйсці з ШІЗА.

Верагодна, будзе працяг, як лічыць сам Мікалай…»

Каментары

Цяпер чытаюць

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць