Свет

Дачка Пуціна сустракаецца з Зяленскім

Дачка Уладзіміра Пуціна Кацярына Ціханава стварыла сям'ю з мастацкім кіраўніком Баварскага дзяржаўнага балета Ігарам Зяленскім і апошнія гады жыла з ім на дзве краіны — у Расіі і ў Нямеччыне, пішуць «Важныя гісторыі» са спасылкай на дакументы, якія аказаліся ў іх распараджэнні, а таксама крыніцу ў Баварскім балеце.

Ігар Зяленскі, фота ТАСС

Адзін з дакументаў, на якія абапіраюцца «Важныя гісторыі», — гэта спіс пасажыраў чартарнага рэйса Мюнхен — Масква 9 снежня 2019 года. Як вынікае з публікацыі, гэтым рэйсам ляцелі Кацярына Ціханава, Ігар Зяленскі, іх двухгадовая дачка, а таксама дзве няні, настаўніца фартэпіяна і трое супрацоўнікаў Службы бяспекі прэзідэнта Расіі.

У распараджэнні журналістаў таксама аказаліся даныя з электроннай пошты супрацоўніка Службы бяспекі прэзідэнта, які, як сцвярджаецца, з'яўляецца асабістым ахоўнікам Кацярыны Ціханавай. Сярод гэтых дакументаў ёсць даныя пашпартоў Ціханавай, Зяленскага і іх дачкі.

Нарэшце, крыніца ў Баварскім балеце заявіла выданню Der Spiegel, з якім «Важныя гісторыі» супрацоўнічалі ў працы над матэрыялам, што Ігар Зяленскі — «хутчэй за ўсё, партнёр дачкі Пуціна».

52-гадовы Ігар Зяленскі — паспяховы расійскі артыст балета, быў запрошаным салістам многіх заходніх тэатраў. З 2016 года па красавік 2022-га ўзначальваў Баварскі дзяржаўны балет. Ён таксама ўваходзіць у Назіральную раду фонду «Нацыянальная культурная спадчына», якая павінна была па прапанове Уладзіміра Пуціна будаваць культурна-адукацыйныя комплексы ў розных рэгіёнах Расіі і стаў вядомы з-за маштабных скарачэнняў супрацоўнікаў у 2020 годзе, піша Meduza.io.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць