Свет

На Камчатцы ўпаў у возера на глыбіню 100 метраў верталёт з турыстамі. Восем чалавек прапалі без вестак

Верталет Мі-8 кампаніі «Віцязь-Аэра», які перавозіў турыстаў з Масквы і Пецярбурга, пацярпеў катастрофу 12 жніўня на Курыльскім возеры на Камчатцы. Абломкі Мі-8 пайшлі пад ваду на глыбіню больш за 100 метраў практычна адразу пасля крушэння, паведамляе meduza.io.

ТАСС

На борце Мі-8 знаходзіліся 16 чалавек: 13 пасажыраў, у тым ліку дзіця, і трое членаў экіпажа. Шасцярым пасажырам і двум членам экіпажа ўдалося выбрацца з патанулага верталёта і выплыць на паверхню, дзе іх выратавалі работнікі запаведніка, што аператыўна прыплылі на катэрах да месца крушэння.

Астатнія восем чалавек, у тым ліку камандзір экіпажа Мі-8, як мяркуецца, загінулі.

Пацярпелыя дастаўлены ў Петрапаўлаўск-Камчацкі. Двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане.

На месцы падзення верталёта працуюць дзясяткі ратавальнікаў. Вадалазы пакуль не могуць апусціцца на глыбіню. Па іх словах, тэмпература вады ў возеры цяпер складае не больш пяці-шасці градусаў і доўга знаходзіцца ў ёй немагчыма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць