Грамадства

15 мінчукоў схаваліся ў кватэры ад АМАПу — і трапілі на вяселле!

Трагікамічную гісторыю, якая адбылася сёння ў раёне станцыі метро «Пушкінская», расказала «Нашай Ніве» выкладчыца Таццяна. Разам з кампаніяй незнаёмцаў яны ратаваліся ад АМАПа — а трапілі на вяселле. 

«Я з сябрам гуляла на Пушкінскай, пачаліся разгоны. Мы то выходзілі да праспекта, то нас гналі назад. У адзін з такіх момантаў з суседняга дома выйшла дзяўчына, уся ў хатнім, з мокрай галавой, сказала, што вельмі хвалюецца, маўляў, калі што — заходзьце ў пад’езд.

Мы тады не пайшлі, але тут АМАП пабег на людзей, людзі пачалі адыходзіць, а потым уцякаць. Мы забеглі ў гэты пад’езд, а ззаду ўжо бег АМАП. З пад’езда нас запусцілі ў гэтую кватэру. Нас набілася чалавек 15, АМАП быў ужо ў пад’ездзе. Падалося, што нават па дзвярах ляпнулі палкай. 

Спачатку мы сядзелі ціха, як мышы. У кватэры былі трое ўжо сталых людзей, а таксама дзве маладыя пары. Прапанавалі шампанскага. З чаго б?

Аказалася, мы трапілі на другі дзень вяселля, і гаспадары як бы святкавалі. Выпілі «за маладых», нажадалі ім усяго самага лепшага ў новай, свабоднай краіне.

Але амаль увесь час, пакуль мы там былі, натуральна, гаварылі пра тое, што адбываецца на вуліцы і на плошчы Перамен, глядзелі відэа.

Потым, калі стала ясна, што АМАП сышоў са двара, мы павыходзілі», — расказала Таццяна. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку8

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку8

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць