Свет66

Facebook упершыню выдаліў допіс Трампа пра каранавірус. Ён казаў, што дзеці менш успрымальныя да яго

Кіраўніцтва сацыяльнай сеткі Facebook выдаліла публікацыю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа як шкоднасную інфармацыю аб новым каранавірусе. Адпаведную заяву прадстаўніка кампаніі Facebook Эндзі Стоўна прыводзіць у сераду ўвечары тэлекампанія CNN.

Гаворка ідзе пра відэазапіс, які змяшчае ўрывак з інтэрв'ю Трампа тэлеканалу Fox News, якую ён апублікаваў на сваёй старонцы. У гэтым фрагменце прэзідэнт ЗША настойвае на тым, што дзеці школьнага ўзросту валодаюць практычна абсалютным імунітэтам да выкліканага інфекцыяй захворвання.

«Гэта відэа змяшчае сцвярджэнні аб тым, што група людзей не схільная да COVID-19, — гаворыцца ў заяве прадстаўніка Facebook. — Гэта з'яўляецца парушэннем нашай палітыкі ў дачыненні да шкоднаснай інфармацыі, якая тычыцца каранавіруса». Праз некаторы час кіраўніцтва іншай сацыяльнай сеткі — Twitter — таксама выдаліла аналагічную публікацыю амерыканскага лідара.

У пачатку сакавіка кіраўнік Facebook Марк Цукерберг заявіў, што сацыяльная сетка выдаляе лжывую інфармацыю аб распаўсюдзе каранавіруса і «тэорыі змоваў», а таксама блакуе рэкламныя аб'явы кампаній, якія спрабуюць выкарыстоўваць сітуацыю ва ўласных мэтах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет25

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць