Эканоміка2727

Турчын: Можна падстроіцца пад патрэбы прагрэсу, можна ігнараваць. Але не затармазіць. Танныя нафта і газ адыходзяць на другі план

Фота Надзеі Бужан.

Тэхналогія змяняе і жыццё, і эканоміку, незалежна ад волі дзяржавы. Дзяржаўная палітыка можа ці падстроіцца пад патрэбы прагрэсу, або можа ігнараваць. Але затармазіць гэтыя працэсы не ўдасца. У першым выпадку прагрэс паскорыцца, у другім — пойдзе міма дзяржавы, заявіў першы віцэ-прэм'ер Аляксандр Турчын, выступаючы на ​​«Кастрычнiцкім эканамiчным форуме — 2019», піша Tut.by. 

Турчын адзначыў, што мае намер падняць усяго адну тэму — ключавую для бягучага развіцця.

Скразным пытаннем усіх форумаў былі адносіны дзяржавы і эканомікі. Якім павінны быць ўдзел дзяржавы ў эканоміцы? Абмежаваным або ўсёпранікальным? Як адысці ад ціску на бізнэс? Як ўзгадніць інтарэсы бізнэсу і патрэбнасці бюджэту? Ці патрэбна прыватызацыя? Эфектыўны ці маштабны сектар дзяржуласнасці?

Пытанні, прызнаў першы віцэ-прэм'ер, часта павісалі ў паветры.

— Сёння мы назіраем цікавую карціну — тэхналогіі вельмі арыгінальна пачынаюць вырашаць спрэчкі эканамістаў. Глядзіце. Мы гадамі як маглі засцерагалі ўнутраны рынак, да прыкладу, тавараў лёгкай прамысловасці. Наракалі то на чаўнакоў, то на дробных гандляроў. Але з'явіўся AliExpress, з'явіліся платформы, і стала зразумела: усе нашы меры па абароне рынку сталі бессэнсоўныя і бескарысныя. Мы змагаліся за захаванне працоўных месцаў у цэхах і на палях, але лічбавізацыя разам з рабатызацыяй ставіць крыж на гэтых намаганнях. Перад светам у поўны рост становіцца праблема нулявой працоўнай сілы.

Аляксандр Турчын адзначыў, што ўжо відавочна, што новыя працоўныя месцы будуць стварацца дзе заўгодна, але не ў індустрыяльным і аграрным сектары.

— Нарэшце, у цэнтры эканамічнай палітыкі мы ставілі пытанні танных нафты і газу. А зараз і для развіцця, і для выжывання гэтыя пытанні перастаюць быць крытычнымі. Развіццё тэхналогій павольна, але дакладна, адводзіць вуглевадароды на другі план, — заявіў спікер.

Першы віцэ-прэм'ер адзначыў поспехі беларускага ПВТ.

— Тэмпы на парадак пераўзыходзяць усе астатнія галіны і сферы, нашым невялікім ростам мы абавязаны парку. ІТ-галіна стала ўжо нароўні з аграрнай сферай, нашай традыцыйнай галіной.

Наступная пяцігодка, падкрэсліў Турчын, павінна стаць і па назве, і па духу лічбавай.

Каментары27

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць