Літаратура

Букер-2019 атрымалі дзве пісьменніцы за раманы пра жаночую долю

Канадская пісьменніца Маргарэт Этвуд зноў стала лаўрэатам Букераўскай прэміі, але на гэты раз званне гайлепшага англамоўнага пісьменніка яна падзяліла з брытанкай Бернардыні Эварыста, піша bbc.com.

Прызначэнне адразу двух лаўрэатаў з'яўляецца парушэннем правілаў прысуджэння Букера, у якіх прапісана, што прэмія непадзельная, але журы прызнаецца, што проста не змагло выбраць лепшы з двух твораў.

Эствуд адзначана за раман «Запаветы» (The Testaments), які з'яўляецца сіквелам аднаго з самых вядомых яе твораў «Аповед служанкі». У «Запаветах» дзеянне адбываецца праз 15 гадоў пасля падзей, апісаных у папярэдняй кнізе.

Падзеі разгортваюцца ў патрыярхальна-таталітарнай дзяржаве Рэспубліка Гілеад, дзе суровыя законы грамадства пазбаўляюць жанчын якіх-небудзь правоў, пакідаючы ім толькі функцыю нараджэння дзяцей.

Эварыста ўзнагароджаная за раман «Дзяўчына, жанчына, усё астатняе» (Girl, Woman, Other), у якім аўтар распавядае гісторыі жыцця 12 персанажаў, большасць з якіх — чарнаскурыя брытанкі.

Кожнаму персанажу прысвечаны раздзел, іх шляхі мудрагелістым чынам пераплятаюцца, нягледзячы на ​​зусім розныя біяграфіі і асяроддзе.

Аўтары падзеляць галоўную прэмію ў 50 тысяч фунтаў стэрлінгаў, і абедзве ўвойдуць у гісторыю прэміі: 79-гадовая Этвуд як самы сталы лаўрэат у гісторыі, а Эварыста - як першая чарнаскурая пісьменніца, уганараваная Букерам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне знайшлі незвычайныя 500 еўра, на іх палююць калекцыянеры1

МУС агучыла лічбы, колькі ў Беларусь прыязджае працоўных мігрантаў5

Візавага спецыяліста з Мінска пасадзілі за каментары ў тэлеграме і ўдзел у пратэстах

Украіна настойвае на асабістай сустрэчы Зяленскага і Трампа3

Апублікаваная канцэпцыя аднаўлення млына і капліцы ў Лошыцкім парку

Трамп заявіў, што ёсць добры шанец скончыць вайну, але гэтаму «не спрыяе» карупцыйны скандал ва Украіне10

Колькі каштуе пачаць працаваць дальнабойшчыкам у Еўропе. Спойлер: не танна6

Не вырашылі важных пытанняў: падрабязнасці перамоваў ЗША і Украіны ў Маямі4

Віленскі аэрапорт не працаваў увесь вечар і ўсю ноч2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь82

Крык душы Бяспалава пра Ціханоўскага: Ён ператвараецца ў Лукашэнку 2.0, гэта траянскі конь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць