Грамадства66

Як дабрацца да Гродна на святкаванне Дня Волі — 2019 — топ-3 спосабы

Святкаванне 101-годдзя БНР у Гродне адбудзецца ў суботу, 23 сакавіка, у Каложскім парку з 13:00 да 17:00.

Вядома, што на святочным канцэрце выступяць Лявон Вольскі, Зміцер Вайцюшкевіч, гурты «Крама», «Дай Дарогу!» і «Dzieciuki».

Дабрацца да Гродна 23 сакавіка можна наступным чынам:

1. Цягнік.

У Гродна можна стартаваць цягніком, які адпраўляецца са сталіцы ў 7:02. У Гродне вы будзеце ў 11:48.

Кошт квітка ў агульным вагоне — 6,24 рубля, у плацкарце — 9,56 рубля, у купэ — 13,25 рубля.

Пакуль што ў продажы застаецца 130 квіткоў. 

Вярнуцца ў Мінск можна начным цягніком, які адправіцца з Гродна ў 23:47. Альбо не чакаць канца мерапрыемства і з'ехаць у 16.45. Тады ўдасца вярнуцца ў Мінск да ночы.

2. Аўтобус/маршрутка

Аўтобусны квіток каштуе 13 рублёў.

Некалькі аўтобусаў розных перавозчыкаў ёсць у базе ticketbus.by, але асноўны гулец рынка — сэрвіс minsk-grodno.by.

Яго маршруткі адпраўляюцца кожныя 15-20 хвілін. Забраніраваць можна на сайце альбо ў мабільным дадатку.

Маршрутка ідзе тры з паловай гадзіны.

3. Бла-бла-кар/аўтаспын/падсадка

Сэрвіс па пошуку спадарожнікаў дазваляе сесці камусьці на хвост або прапанаваць самому падарожжа, калі ў вашай машыне ёсць вольныя месцы. Кошт паездкі — у сярэднім каля 10 рублёў з чалавека.

А калі не паленавацца і напісаць у суполках у сацыяльных сетках, што вы шукаеце магчымасць дабрацца на святкаванне 101-годдзя БНР, то, магчыма, вам пашанцуе знайсці не толькі папутчыкаў, але і добрую кампанію аднадумцаў.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць