Грамадства4444

Арцыбіскуп Кандрусевіч: Рэстаран «Паедзем паядзім» — лакмусавая паперка маральнага стану грамадства

Увечары 6 жніўня, калі Касцёл адзначае свята Перамянення Пана, арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч цэлебраваў св. Імшу ў мінскім архікатэдральным касцёле Імя Найсвяцейшай Панны Марыі. У гаміліі іерарх засяродзіўся на значэнні свята Перамянення ў жыцці хрысціяніна і звярнуў увагу на некаторыя актуальныя праблемы беларускага грамадства.

Іерарх звярнуў увагу на неабходнасць змены менталітэту.

«Мы радуемся развіццю нашай краіны. Цешымся, што Беларусь становіцца больш адкрытай <…> Але ці гэтага дастаткова?

У апошні час мы бачым шмат негатыўных тэндэнцый, якія датычацца духоўнага жыцця нашага грамадства і яго менталітэту.

Цяпер абмяркоўваецца праект Закона аб хатнім гвалце. Касцёл супраць усялякага гвалту, але прапанаваны Закон у пэўных момантах супярэчыць Святому Пісанню, асабліва ў галіне выхавання дзяцей, забараняючы караць іх за неадпаведныя паводзіны.

Як бульдозер, у нашай краіне пракладае сабе дарогу гендарная ідэалогія, сэнс якой у тым, што не фізіялогія акрэслівае пол чалавека, а грамадская культура. У Бібліі мы чытаем, што Бог стварыў чалавека як мужчыну і жанчыну. Такім чынам гендарная ідэалогія супрацьпастаўляецца Богу. Адрыванне полу ад біялогіі — гэта ўдар па тоеснасці і годнасці чалавека, а таксама знішчэнне грамадскіх каштоўнасцяў і сувязяў. Гендарная ідэалогія супрацьпастаўляецца сям’і як гістарычнай, Богам створанай структуры любві і жыцця.

Вялікую трывогу выклікае так званае «ўпарадкаванне» Вайсковых могілак, за якімі, напэўна, распачнецца ўпарадкаванне іншых, у тым ліку і Кальварыйскіх. Старыя могілкі сапраўды патрабуюць упарадкавання, але не коштам нашай гісторыі. А нацыя, якая забываецца пра сваю гісторыю, гэтым самым адракаецца ад сваіх каранёў і не мае будучыні.

Апошнія месяцы першымі навінамі ў нашай краіне з’яўляецца праблема рэстарана «Поедем поедим», размешчанага побач з Галгофай нашага народа — урочышчам Курапаты. Як такое магло здарыцца? Хто і чаму даў дазвол? Дзе этычныя нормы паводзінаў? Чаму побач з месцам генацыду нашага народа пабудавалі месца для забавы? Ці адэкватны чалавек пойдзе туды, ці будзе там весяліцца, гледзячы праз акно на месца жудаснай пакутніцкай смерці нашых продкаў?

А можа, сумленне тых, хто даваў дазвол, хто будаваў і хто туды ідзе, спіць?.. Выглядае, што імкненне да нажывы любым коштам становіцца большым за павагу да месцаў пахавання памерлых, тым больш нявінна загінулых.

У Курапатах патрэбны мемарыял — месца малітвы і роздуму над тым, што можа зрабіць адсутнасць любові да блізкага, каб падобнае ніколі больш не паўтарылася, а не забаўляльныя цэнтры.

Узнятыя вышэй праблемы нашага грамадства і рэстаран «Поедем поедим» — гэта «лакмусавая паперка» маральнага стану нашага грамадства, якое патрабуе перадусім духоўнай перамены.

Няхай свята Перамянення Пана заахвоціць нас да яе, каб мы паважалі нашую гісторыю, а не глуміліся над ёю, і каб яна стала для нас сапраўднай настаўніцай жыцця.

Мы адвярнуліся ад Езуса, як адвярнуліся ад Яго Пётр і Якуб. Але потым яны вярнуліся да Яго і сталі Яго сведкамі. Вернемся і мы, каб у жыцці кіравацца маральнымі каштоўнасцямі і каб нам было добра ў нашай Беларусі, як апосталам на гары Табор», — завяршыў сваю гамілію Мінска-Магілёўскі Мітрапаліт.

Каментары44

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць