Афіша

У «Крамбамбулі» тры новыя вакалісты: Стыльскі, Дзянісаў, Клюеў

Толькі 2 дні засталося да вялікага святочнага канцэрта гурта «Крамбамбуля» з праграмай «Партызаны каляднага лесу». Напярэдадні канцэрта 21 снежня ў Prime Hall калектыў абвясціў пра пашырэнне складу.

Адмыслова для гэтага выступу гурт рыхтуе новую праграму і канцэптуальнае шоу з дэкарацыямі. Прагучаць усе самыя драйвовыя песні з шасці альбомаў «Крамбамбулі», а таксама святочныя і рамантычныя. Некаторыя давялося нават развучыць наноў — яны не гучалі больш па 5—7 гадоў. Але гэта і блізка не ўсё, што чакае публіку.

— Напярэдадні вялікага святочнага сходу ў наш партызанскі атрад залічаны тры новыя байцы-вакалісты. Гэта ўжо вядомыя па музычных змаганнях Юрый Стыльскі («Дай дарогу»), Пётр Клюеў (гурты Amplituda Smielasci і ЛСП), а таксама Алесь Дзянісаў (Dzieciuki). Ніхто з іх з «Крамбамбуляй» раней не спяваў, але мы добра ведаем іх здольнасці і ўпэўненыя, што гэта будзе моцна! — напісана ў паведамленні гурта на Facebook

Акрамя таго, падчас канцэрту адбудзецца ўручэнне медалёў і ордэнаў атраду «Крамбамбуля»: «За добрыя справы, пра якія не напішуць у СМІ». Узнагароды вырабленыя з экалагічнага і высакаякаснага матэрыялу — беларускага дрэва. Кандыдатаў цягам 10 дзён мог прапанаваць кожны ахвочы.

Сярод пераможцаў хлопчык Цімафей, які выратаваў і выгадаваў вулічнага ката (ён атрымае «Ордэн Міколкі Паравоза»), жаночы партызанскі атрад, які гадуе трох дзяцей (медалі «За лясное братэрства»), а таксама дзяўчына Валянціна, якая дапамагае сябрам, незнаёмым людзям і ніколі не здаецца («Ордэн дзеда Талаша).

Ёсць сярод пераможцаў і зусім сур’ёзныя людзі: «Ордэн зялёнага дуба» атрымае Павел Падкарытаў — мецэнат, які адрадзіў аграсядзібу ў Падароску; медалямі «За нашу і вашу свабоду» ўганаруюць Змітра Юркевіча, які шмат зрабіў дзеля папулярызацыі гістарычнай постаці Тадэвуша Рэйтана, і яго сябра Змітра Дразда, які адчыніў грамадскасці шмат новых фактаў пра класіка беларускай літаратуры Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча.

Квіткі на канцэрт 21 снежня можна набыць на сайце і ў касах Kvitki.by, а таксама на сайце Primehall.by і ў касах клуба. Кошт квіткоў: танцпляц — 40 руб., сядзячыя — ад 42 руб. Ёсць варыянты для групавых замоваў. Інфалінія: +375 (33) 661-14-32.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Усе навіны →
Усе навіны

«Toyota кідалася з паласы ў паласу». На галоўным праспекце Мінска адбыліся разборкі2

«Мы пад уплывам яе прадавалі». «Бела-Кола» ўварвалася ў скандал з кватэрай Долінай4

На новых станцыях метро ў Мінску ўжо пасыпалася фарба. У сеціве іранізуюць пра «Год якасці»11

Былога каліноўца Васіля Грачыху асудзілі да пяці гадоў калоніі1

Беларусбанк зноў працягнуў дзеянне зніжаных ставак па крэдытах на новабудоўлі1

Блогерка заявіла пра спробу выкрадання дзяцей у Бараўлянах6

Літва пакуль не збіраецца закрываць мяжу з Беларуссю4

У пенсіянеркі з Баранавічаў канфіскавалі 4 кг марыхуаны9

Жыхароў Курскай і Белгарадскай абласцей Расіі, дзе былі баі, накіроўваюць у беларускія санаторыі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў3

Памятаеце чыноўніка, якога крэатыўна адмазалі ад забойства чалавека на паляванні? Ён адмазаўся зноў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць