Музыка66

Саліст Depeche Mode выпісаны з бальніцы ў Мінску: дыягназ — мезаданіт

Дэйв Гаан сфатаграфаваўся з персаналам 9-й бальніцы, фота Аляксандра Манышава

Вакаліст Depeche Mode Дэйв Гаан выпісаны з лякарні, паведамілі БелТА ў 9-й гарадской клінічнай бальніцы Мінска.

Дактары ацэньваюць яго стан як здавальняючы.

Сёння раніцай Дэйв Гаан быў агледжаны медыкамі, прынята рашэнне аб яго выпісцы. Саліст Depeche Mode быў у нармальным настроі, размаўляў з дактарамі. Цяпер ён рыхтуецца пакінуць бальніцу, распавялі ў медустанове.

Іншыя падрабязнасці не паведамляюцца, бо звесткі пра здароўе саліста Depeche Mode з'яўляюцца інфармацыяй асабістага характару.

Дэйва Гаана туды накіравалі ў 9-ю бальніцу з-за праблем з страваваннем у панядзелак у 15.30.

— Яго ўжо выпісалі. Здавальняючы стан, усё нармальна, — распавёў TUT.BY галоўны доктар бальніцы Валерый Кушнярэнка.

Ад чаго менавіта прыйшлося лячыць зорку, дактары не кажуць. Аднак мяркуюць, што на канцэрце ў Кіеве (запланаваны на 19 ліпеня) артыст зможа выступаць.

Ляжаў Дэйв Гаан у аднамеснай палаце.

— Абсалютна сціплы, нармальны чалавек, — сказаў на заканчэнне доктар.

Па дадзеных крыніцы TUT.BY у медыцынскіх колах, Дэйва Гаана шпіталізавалі з моцнымі болямі ў жываце.

— Яму зрабілі УГД і ўзялі ўсе неабходныя аналізы. Займаліся артыстам вельмі добрыя дактары — прафесары. УГД не выявіла паталогіі. Дактары адзначылі, што для сваіх 53 гадоў Гаан у вельмі добрай форме. Яму паставілі дыягназ мезадэніт (запаленне лімфатычных вузлоў брыжэйкі кішачніка, якое суправаджаецца інтаксікацыйным сіндромам і адчуваннямі ў вобласці жывата), — распавялі ў медыцынскіх колах.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

«Не бачыла ніводнага смажанага сабаку». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава8

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку9

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць