Кіраўнік МНС Расіі Уладзімір Пучкоў прапанаваў ўвесці матэрыяльную адказнасць службовых асоб тэрытарыяльных падраздзяленняў Расгідраметцэнтра за недакладны і несвоечасовы прагноз надвор'я.
«Час выпрацаваць алгарытм эканамічнай адказнасці тэрытарыяльных падраздзяленняў Расгідрамета за непацверджаны прагноз надвор'я», - сказаў Пучкоў на селектарнай нарадзе ў МНС.
Пучкоў растлумачыў, што «менавіта эканамічны механізм адказнасці канкрэтных службовых асоб, якія рыхтуюць прагноз надвор'я, павінен працаваць у гэтай сферы».
29 мая ў Маскве і Маскоўскай вобласці прайшла бура, у выніку якой загінулі 16 чалавек і дзесяткі пацярпелі.
Пасля буры высветлілася, што большасць жыхароў Масквы і Падмаскоўя не атрымалі SMS з папярэджаннем аб буры. У МНС заявілі, што атрымальнікаў паведамленняў выбіраюць мабільныя аператары. Сотавыя кампаніі, у сваю чаргу, паведамілі, што параметры рассылкі вызначаюцца ў МНС.
Каментары