Культура3838

Маштабны апоўзень на Замкавай гары ў Навагрудку пагражае вежы ФОТА

Зямля папаўзла па ўсім усходнім схіле Замкавай гары ў Навагрудку — гэта той, які над Фарным касцёлам. У выніку пасунулася зямля і пад нядаўна рэканструяванай Касцельнай вежай.

Гэтае фота зрабіла Таццяна Царук:

Апоўзні на горах бываюць выкліканыя дзейнасцю чалавека або зменай кірунку грунтовых вод. Змагацца з імі няпроста. Нагадаем, што гэтай зімой зямля папаўзла і на Замкавай гары ў Вільні. Там апоўзень быў выкліканы бяздумнай высечкай дрэваў і кустоў на схілах.

Праект умацавання Замкавай гары і вежы ў Наваградку, які быў ажыццёўлены ў 2013—2014 гадах, распрацоўваў «Гроднаграмадзянпраект». Апошні апоўзень азначае, што праект аказаўся няўдалы.

«Мы праводзілі сваё геалагіч­нае даследаванне, — расказваў «Нашай Ніве» тады яго галоўны інжынер Рышард Кацынель. — Па яго выніках мы распрацавалі праект умацавання схіла бура-ін’екцыйнымі сваямі — па-іншаму гэта зрабіць было немагчыма. А ўжо металічная канструкцыя для ўтрымання вежы будзе трымацца на буранабіўных сваях. Бетанавалі зімой, але раствор закачвалі пад зямлю, таму гэта не патрабавала адмысловых прысадак. Сваі добра трымаюць грунт», — сцвярджаў тады Кацынель.

Зараз, пасля апоўзню, патрэбны пастаянны маніторынг стану вежы, маніторынг прасадак па гарызан­талі, адхілення вежы ад вертыкалі. Сітуацыя патрабуе неадкладных крокаў.

Хочацца, каб беларусы захавалі для ўнукаў вежу Наваградскага замка такой, якой мы бачым яе цяпер, а не крушню пад гарой.

Навагрудскі замак стаіць на адным з самых высокіх узгоркаў краіны — 323 м над узроўнем мора. Калі стаіш на гэтай гары, перад вачыма рассцілаюцца прасторы.

Навагрудак (Наваградак) быў першай сталіцай Вялікага Княства Літоўскага, рэзідэнцыяй Міндоўга. Замкавая гара з вежамі — гэта адзін з самых знакамітых беларускіх краявідаў. Мураваны замак тут паўстаў у XIV—XV стст.

З Навагрудкам і замкам звязаныя пачаткі гісторыі Вялікага Княства Літоўскага — магутнай беларуска­-літоўскай дзяржавы, у якой наш народ перажыў свой Залаты Век.

Рэканструкцыя вежы ў свой час выклікала вялікія спрэчкі.

Чытайце яшчэ: Як вам тое, што зрабілі з вежай Навагрудскага замка? ШМАТ ФОТАЎ

Чытайце яшчэ: Драма ў нас на вачах: вежа Навагрудскага замка можа абрынуцца ў любы момант

Каментары38

Цяпер чытаюць

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Усе навіны →
Усе навіны

У Азербайджане арыштаваны лідар апазіцыі Алі Керымлі

Куды і за колькі можна паляцець з Мінска на Новы год1

Стала вядома, хто ўзначаліў Палац рэспублікі замест сябрука Эйсмант, які пагарэў на карупцыі4

Уіткаф ляціць у Маскву

Лукашэнка накіроўваецца ў Алжыр2

Трамп даў Мадура тыдзень, каб той пакінуў Венесуэлу11

У цэнтры Магілёва зносяць гістарычны хлебазавод: замест арт-прасторы, якую прасілі гараджане, там можа з'явіцца 18‑павярховы офісны гмах6

Ці варта зімой вячэраць раней?3

Пакуль Лукашэнка з двума сынамі бавіць час у Амане, трэці ягоны сын засвяціўся на другім канцы кантынента10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай12

Перад сустрэчай з Уіткафам і Кушнерам Пуцін заявіў, што гатовы да вайны з Еўропай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць