Навука і тэхналогіі11

Алгарытмы Facebook будуць ідэнтыфікаваць тэрарыстаў

Заснавальнік Facebook Марк Цукерберг мяркуе, што ўжо ў хуткім часе штучны інтэлект сацыяльнай сеткі зможа распазнаваць патэнцыйных тэрарыстаў, гвалтаўнікоў і самагубцаў. У сваім апублікаваным лісце з падрабязным планам развіцця Facebook ён паведаміў, што на стварэнне адпаведных алгарытмаў можа спатрэбіцца некалькі гадоў.

Раней эксперты звярталі ўвагу на тое, што злачынцы перад сваімі дзеяннямі могуць актыўна карыстацца сацыяльнымі сеткамі, таму іх злачынствы тэарэтычна можна спрагназаваць.

«Мы распрацоўваем сістэму, якая б магла аналізаваць тэкст і выявы, каб праверыць, ці не здарыцца якая-небудзь небяспека. Мы будзем рабіць усё, каб штучны інтэлект мог адрозніваць навіны пра тэрарызм ад тэрарыстычнай прапаганды», — адзначыў заснавальнік Facebook.

Цукерберг прызнаў і памылкі Facebook у выдаленні спрэчнага кантэнту.

Нагадаем, што спрэчкі і шырокае абмеркаванне правіл сацсеткі выклікала выдаленне з Facebook знакамітага фотаздымка Ніка Ута часоў в’етнамскай вайны «Жах вайны» са старонкі буйнейшай у Нарвегіі газеты Aftenposten. На гэтай выяве аголеная в’етнамская дзяўчынка бяжыць ад напалму, і адміністрацыя сацыяльнай сеткі пабачыла там дзіцячую парнаграфію.

Заснавальнік Facebook адзначыў, што кожны дзень праз сацыяльную сетку праходзяць мільярды паведамленняў і публікацый, таму проста фізічна немагчыма адсочваць кожны такі выпадак. Усе спрэчныя выпадкі выдалення кантэнту Цукерберг назваў «памылкамі», якія плануецца выправіць новымі алгарытмамі.

У кожнай культуры і нават у кожнай асобы свае ўяўленні пра дазволеныя межы аголенасці, гвалту і брыдкаслоўя, таму заўсёды знаходзіліся незадаволеныя правіламі Facebook. Новыя алгарытмы дазволяць самому чалавеку выбіраць, якая інфармацыя вартая таго, каб патрапіць у стужку. Таксама межы дазволенага будуць залежаць ад рэгіёна, дзе знаходзіцца чалавек.

Дадзены план Цукерберга падтрымалі эксперты па анлайн-бяспецы і праваабаронцы, якія раней крытыкавалі сацыяльную сетку за цэнзуру і непразрыстыя правілы для публікацый.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары100

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць