Культура11

На радзіме Быкава сабраліся мастакі

20 ліпеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласьці адкрыўся XVII Драздовіцкі мастацкі пленэр, прысьвечаны народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву.

Пленэр у Бычках у 2004 годзе

20 ліпеня ў вёсцы Бычкі Ушацкага раёна Віцебскай вобласьці адкрыўся XVII Драздовіцкі мастацкі пленэр, прысьвечаны народнаму пісьменьніку Беларусі Васілю Быкаву.

Арганізатарамі творчай акцыі выступілі Германовіцкі культурна‑асьветны цэнтар імя Язэпа Драздовіча (вёска Германовічы Шаркаўшчынскага раёну Віцебскай вобласьці) і суполка «Пагоня» Беларускага саюзу мастакоў.

Як паведаміла БелаПАН старшыня цэнтру Ада Райчонак, да ўдзелу ў пленэры запрошаны 20 чалавек. У іх ліку — мастакі Аляксей і Ігар Марачкіны, Алег і Ігар Скавародка, Георгій Скрыпнічэнка, Віктар Крук, Чэслаў Шамшур, Сяргей Прывада, Сьвятлана Баранкоўская, Георгій Ліхтаровіч, Кацярына Мясьнікова, Мікола Аўчыньнікаў, Ягор Мяжуеў, Уладзімер Вальноў, Алесь Шыёнак і Алесь Шатэрнік, а таксама навучэнцы каледжу мастацтваў імя Івана Ахрэмчыка.

У рамках творчай акцыі пройдуць сустрэчы зь сястрой пісьменьніка Валянцінай Быкавай, народным паэтам Беларусі Рыгорам Барадуліным, бардам Георгіем Станкевічам, а таксама выстава твораў, напісаных падчас пленэру, які будзе доўжыцца да 30 ліпеня.

Па традыцыі частку работ, створаных падчас знаходжаньня ў Бычках, мастакі дораць музэю‑сядзібе Васіля Быкава, які зьяўляецца філіялам Ушацкага музэю народнай славы імя Ўладзімера Лабанка.

Паводле: Марат Гаравы, БелаПАН.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць