Здарэнні22

СК назваў яшчэ адзін футбольны клуб, які ўдзельнічаў у дамоўных матчах

Галоўнае ўпраўленне па расследаванні злачынстваў у сферы арганізаванай злачыннасці і карупцыі завершана расследаванне крымінальнай справы аб перадачы грашовых сродкаў гульцам каманд вышэйшай і першай ліг чэмпіянату Беларусі па футболе за забеспячэнне неабходнага выніку ў шэрагу матчаў, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Па дадзеных следства, грамадзяне Украіны і Расіі перадавалі, у тым ліку праз пасярэднікаў, грошы футбалістам каманд чэмпіянату Беларусі, якія павінны былі паўплываць на вынік. У далейшым ставіліся буйныя сумы ў замежных букмекерскіх канторах на вынік матчу з мэтай атрымання даходу.

У ходзе расследавання пры цесным узаемадзеянні з галоўным упраўленнем па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй МУС і Асацыяцыя «Беларуская федэрацыя футбола» быў усталяваны яшчэ адзін факт прадастаўлення і атрымання ўзнагароды за аказанне ўплыву на вынік матчу.

Акрамя згаданых у папярэдніх паведамленнях матчаў, у матэрыялах справы фігуруе таксама паядынак Кубка Беларусі з удзелам ФК «Граніт».

У якасці абвінавачаных па крымінальнай справе праходзяць 20 чалавек (у тым ліку былы футбаліст клуба «Граніт»), у дачыненні да пяці з іх вытворчасць па крымінальнай справе спынена на падставе п.3 ч.1 арт.30 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (у сувязі з дзейным раскаяннем).

Усе абвінавачаныя далі прызнальныя паказанні і пакрылі дзяржаве незаконна атрыманы даход.

Акрамя таго, следствам рыхтуецца прадстаўленне ў адрас старшыні Асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола» аб ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню злачынстваў.

У цяперашні час фігуранты знаёмяцца з матэрыяламі крымінальнай справы. Пасля завяршэння гэтай працэдуры ва ўстаноўленыя законам тэрміны (не больш за месяц) плануецца перадача крымінальнай справы па абвінавачванні 15 чалавек пракурору для накіравання ў суд.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Усе навіны →
Усе навіны

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі5

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

У беларускія вёскі пачнуць ездзіць фургоны самаабслугоўвання

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава6

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць