Спорт11

Пракурор просіць для былога футбольнага функцыянера Жукава пяць гадоў калоніі

Пракурор Максім Чупрыс просіць суд прыгаварыць былога футбольнага функцыянера Андрэя Жукава да пяці гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці, забаронай займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых абавязкаў і юрыдычна значных дзеянняў, тэрмінам на пяць гадоў і штрафам у памеры 500 базавых велічынь.

Выступаючы 30 снежня ў спрэчках у судзе Цэнтральнага раёна Мінска, прадстаўнік дзяржабвінавачання выказаў упэўненасць у тым, што віна Жукава даказаная.

Былы дырэктар дэпартамента судзейства і інспектавання асацыяцыі «Беларуская федэрацыя футбола», старшыня камісіі прызначэнняў федэрацыі абвінавачваецца па шасці эпізодах атрымання хабару (ч. 1 і 2 арт. 430 КК) ад арбітраў і трэнера ў сезоне-2014/2015 і 2015/2016 за прызначэнне на канкрэтныя матчы вышэйшай і першай лігі Кубка Беларусі па футболе канкрэтных суддзяў і ў перавышэнні ўлады (ч. 2 арт. 426 КК). Віну ва ўчыненні гэтых злачынстваў Жукаў прызнаў цалкам, аднак ад дачы паказанняў у судзе адмовіўся.

Даказанасць віны Жукава Чупрыс абгрунтаваў тым, што сам абвінавачваны згодны, што ўчыняў інкрымінаваныя яму дзеянні і напісаў яўку з павіннай. Акрамя таго, пракурор адзначыў паказанні на папярэднім следстве і ў судзе арбітраў і трэнера, якія перадавалі функцыянеру грошы, іх заявы аб прыцягненні Жукава да крымінальнай адказнасці.

Той факт, што адзін з іх у судзе адмовіўся ад дадзеных на следстве паказанняў і сказаў, што заява была ім напісана пад націскам, пракурор патлумачыў імкненнем сведкі абяліць сябе, усведамляючы, што ён таксама ўчыніў злачынства — даў хабар.

Першы злачынны эпізод адносіцца да 4 кастрычніка 2014 года, апошні — 7 чэрвеня 2016-га. У абвінавачанні фігуруюць сумы ў 100 і 200 долараў, 100 еўра, 50 дэнамінаваных рублёў і бутэлька каньяку «Арарат».

Кажучы пра перавышэнне Жукавым паўнамоцтваў, пракурор звярнуў увагу суда на тое, што ўдзел членаў камісіі прызначэнняў федэрацыі ў прызначэнні арбітраў быў фармальным. Жукоў, паводле яго слоў, ажыццяўляў расстаноўку судзейскага складу аднаасобна, насуперак усім інструкцыям, прычым з карыслівай зацікаўленасці.

Па просьбе абароны да матэрыялаў справы далучана хадайніцтва федэрацыі футбола аб максімальнай паблажцы да Жукава, які ўжо пакараны па лініі АБФФ — ён абвешчаны персонай нон грата ў футболе. Федэрацыя папрасіла суд прызначыць Жукаву пакаранне ніжэйшае за найніжэйшую мяжу, не звязанае з пазбаўленнем волі, а калі гэта немагчыма — мінімальнае пакаранне, прадугледжанае за ўчыненыя ім злачынствы.

Сёння ж у судзе стала вядома, што жонка Жукава пагасіла інкрымінаваную яму шкоду. Даведка аб пералічэнні 912 рублёў была далучаная да справы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет7

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

Беларуска злётала на Мальдывы і вярнулася з запазычанасцю амаль 18 000 рублёў8

Лаўроў угледзеў у Азіі фармаванне мясцовага НАТА і ўжо загадзя яго баіцца4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет7

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць