Грамадства1212

ДАІ Мінска разглядае пытанне аб платным уездзе ў цэнтральныя раёны сталіцы

ДАІ Мінска разглядае пытанне аб платным уездзе ў цэнтральныя раёны сталіцы. Пра гэта сёння паведаміў начальнік аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзмітрый Навой на прэс-канферэнцыі, прысвечанай канцэпцыі бяспекі дарожнага руху «Добрая дарога» на 2016—2020 гады.

«Адным з кірункаў канцэпцыі будзе абмежаванне руху асабістага транспарту ў цэнтральнай частцы Мінска шляхам увядзення сістэмы платных парковак, забеспячэння прыярытэту грамадскага транспарту. Таксама разглядаюцца пытанні аб увядзенні платнага ўезду ў пэўныя зоны цэнтральнай часткі горада», — растлумачыў Дзмітрый Навой.

Паводле яго слоў, колькасць машын у Мінску набліжаецца да крытычнай. «Цяпер у мінчан узровень аўтамабілізацыі — каля 400 машын на 1000 жыхароў, хоць горад разлічаны на 380. Калі ўзровень дасягне 420 машын, Мінск проста спыніцца», — сказаў на заканчэнне Дзмітрый Навой.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць