Улада22

Аштрафавалі за абразу Мілінкевіча

Сябар нацыянал‑бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у палітыка два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч. Для параўнаньня: у Слоніме за арганізацыю сустрэчы з палітыкам асудзілі на 700 тыс.

Сябар нацыянал‑бальшавіцкай партыі Аляксей Мітрафанаў, які шпурнуў у Мілінкевіча два яйкі на Смаленскім кірмашы ў Віцебску, аштрафаваны на 70 тысяч.

Заяву ў міліцыю пра інцыдэнт, які адбыўся 23 траўня на Смаленскім кірмашы, напісаў каардынатар віцебскага абласнога камітэту па стварэньні Руху «За Свабоду» Хрыстафор Жаляпаў. Разьбітымі яйкамі аказалася выпэцканым менавіта ягонае адзеньне, хаця студэнт 4‑га курсу гістарычнага факультэту ВДУ Аляксей Мітрафанаў адразу заявіў, што цэліў у Мілінкевіча. Той сустракаўся ў той дзень на кірмашы з жыхарамі горада і прадпрымальнікамі — калегамі палітвязьня Сяргея Парсюкевіча.

Аднак на суд над хуліганам, які прадставіўся прыхільнікам НБП, Хрыстафора Жаляпава не запрасілі. Пра тое, што Аляксей Мітрафанаў пакараны, Хрыстафор Жаляпаў даведаўся з SMS‑паведамленьня, дасланага самім аштрафаваным. У ім гаварылася:

«Мне далі дзьве базавыя велічыні штрафа, іх я заплачу. Але ці ня сорамна вам за ваш паклёп? Вы ж ведаеце, што ў вас я яйкамі не кідаў».

Хрыстафор Жаляпаў ня лічыць, што Аляксея Мітрафанава можна назваць ахвярай паклёпу, бо гэты чалавек сьвядома зьдзейсьніў хуліганскі ўчынак. Паводле віцебскага актывіста, суд мусіў паставіцца ла гэтага здарэньня больш сур’ёзна, бо інцыдэнт мае пад сабой палітычную глебу.

Таксама спадар Жаляпаў лічыць парушэньнем тое, што яму не паведамілі пра судовае рашэньне, і што пра вынік разьбіральніцтва ён даведаўся з тэлефоннага паведамленьня, якое да таго ж прыніжае ягоную чалавечую годнасьць.

Радыё Свабода

Каментары2

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць