Усяго патроху1313

Амерыканскі экстрэмал скочыў без парашута з вышыні 7,6 км ВІДЭА

На Youtube з'явіўся запіс скачка, які амерыканскі скайдайвер-экстрэмал Люк Эйкінс здзейсніў без парашута з вышыні 7,6 кіламетра. 30 ліпеня ён стаў першым чалавекам у свеце, якому ўдалося паставіць рэкорд, перадае Associated Press.

42-гадовы мужчына скокнуў з лёгкаматорнага самалёта над горадам Сімі-Вэлі (штат Каліфорнія). Праз дзве хвіліны вольнага палёту ён прызямліўся на сетку, якая была нацягнута над зямлёй на вышыні 20-павярховага дома.

Трук 42-гадовага спартоўца, які рыхтаваўся два гады, паказаў у жывым эфіры тэлеканал Fox News.

У ходзе выпрабаванняў па скіданні манекенаў на сетку з самалёта, адна з мадэляў — 91-кілаграмовы манекен - прарваў яе.

Гільдыя кінаакцёраў патрабавала ад каскадзёра, каб ён адзеў парашут, але ён адмовіўся, паколькі ранец за плячыма рэзка павялічыў бы яго масу.

Разам з ім скакалі тры парашутысты, адзін з якіх здымаў яго на камеру, другі трымаў дымавую шашку, якая была бачная з Зямлі, а трэці - каністру з кіслародам. Затым усе яны адкрылі парашуты і адарваліся ад Эйкінса, па зразумелых прычынах які ляцеў уніз куды хутчэй.

Эйкінс — парашутыст ў трэцім пакаленні. За сваё жыццё спартсмен здзейсніў больш за 18 тысяч скачкоў з парашутам. Ён трэніруе як пачаткоўцаў, так і дасведчаных каскадзёраў, і выконвае трукі ў кіно.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Усе навіны →
Усе навіны

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Парыж строга папярэдзіў Лукашэнку. Што Макрон сказаў падчас першай размовы з 2022 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць