Здарэнні33

Мінчук падманваў даверлівых таксістаў

Мінская міліцыя затрымала 32-гадовага жыхара сталіцы, які падазраецца ў серыі махлярстваў, паведаміла прэс-афіцэр Ленінскага РУУС Мінска Таццяна Кавалёва.

«Мужчына тэлефанаваў у службу таксі, замаўляў машыну, распавядаючы, што знаходзіцца ў Нацыянальным аэрапорце Мінск, праз гадзіну ў яго вылет, а неабходныя дакументы ён забыўся ў Мінску. Для званкоў зламыснік карыстаўся тэлефонамі выпадковых мінакоў», — растлумачылі ў РУУС. Пры гэтым падазраваны прасіў пад'ехаць кіроўцаў на пэўны адрас, забраць дакументы і перадаць чалавеку 600 тысяч рублёў, якія потым абяцаў абавязкова вярнуць і кампенсаваць усе выдаткі.

Кіроўцы перадавалі грошы, як пазней высветлілася, самому падазраванаму. Затым таксісты выязджалі ў аэрапорт, паралельна тэлефануючы на нумар, з якога паступіў заказ. Аднак у кожным выпадку адказвалі, што таксі не выклікалі і мужчыну не ведаюць.

«Адзін кіроўца па шляху ў аэрапорт не ўтрымаўся і паглядзеў, што ж за дакументы знаходзяцца ў канверце. Там ляжаў кавалак газеты. Па радыёстанцыі ён пачуў, што аналагічная замова паступіла іншаму кіроўцу. Сцяміўшы, у чым справа, мужчына звярнуўся ў міліцыю і паведаміў адрас, дзе аддаваў грошы. Там падазраваны і быў затрыманы супрацоўнікамі крымінальнага вышуку Ленінскага РУУС», — распавялі ў міліцыі.

Аказалася, што гэты чалавек ужо быў судзімы за аналагічнае злачынства. Міліцыя заклікае ўсіх, хто пацярпеў ад гэтых ашуканскіх дзеянняў, звяртацца ў Ленінскае РУУС асабіста альбо па тэлефонах: (029) 356-02-20, (029) 169-46-19, (017) 368-63-49 або 102.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць