Усяго патроху

Зорка «Трансформераў» Меган Фокс чакае трэцяе дзіця

Амерыканская актрыса, якая найбольш праславілася дзякуючы ўдзелу ў фільмах «Трансформеры» і «Чарапашкі-ніндзя», чакае трэцяе дзіця, перадае выданне People.

Характэрна, што словы пацверджання цяжарнасці ад інсайдэраў актрысы ў дадзенай сітуацыі не так важныя, бо напярэдадні яна паўстала перад камерамі журналістаў з прыкметна круглявым жывоцікам. Зорка прыйшла на CinemaCon 2016 у Лас-Вегасе, дзе праходзіла прэзентацыя стужкі «Чарапашкі-ніндзя 2». Для з'яўлення перад камерамі прадстаўнікоў прэсы знакамітасць абрала кароткую аблягаючую сукенка, якая падкрэсліла яе цяжарнасць.

Прыхільнікаў актрысы больш за ўсё цікавіць пытанне, ад каго яна чакае малога, бо летам мінулага года яна расталася з Браянам Осцінам Грынам, з якім правяла 11 гадоў. Праўда, былыя муж і жонка не пераставалі камунікаваць, нягледзячы на развод, бо лічаць важным захоўваць сяброўскія адносіны дзеля выхавання сумесных дзяцей. Менавіта таму пасля разводу зорную пару можна было часта ўбачыць разам. Фанаты пары па ўсім свеце спадзяюцца на тое, што бацькам будучага дзіцяці Фокс з'яўляецца менавіта Грын.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет14

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

Ртутны тэрмометр прабыў у целе жанчыны восем гадоў. Неймаверная гісторыя ва Украіне1

Месі стаў футбалістам-мільярдэрам — як Раналду

Навукоўцы разгадалі адзін з галоўных сакрэтаў Вялікай піраміды — як яна здолела выстаяць падчас землятрусаў6

Трамп падоўжыў яшчэ на год санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі12

Зяленскі праінфармаваў еўрапейскіх лідараў пра расійскія планы адносна Беларусі6

Трамп вызначыўся, хто будзе новым кіраўніком амерыканскай разведкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет14

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць