Свет

Хрысціянскія дэмакраты выйгралі выбары ў ландтаг Саксоніі

Хрысціянска-дэмакратычная партыя (ХДС) з амаль 40% галасоў выбаршчыкаў перамагла ў нядзелю, 31 жніўня, на выбарах у зямельны парламент Саксоніі.

Аднак ХДС прыйдзецца шукаць новага партнёра па кааліцыі з-за правалу Свабоднай дэмакратычнай партыі (СвДП). Прэм'ер-міністр Саксоніі, хрысціянскі дэмакрат Станіслаў Цілі не выключае магчымага саюза з сацыял-дэмакратамі або «зялёнымі», паведамляе агенцтва AFP.

Даволі нечакана моцна правяла выбары ў саксонскі ландтаг маладая партыя «Альтэрнатыва для Германіі». Аднак Цілі заявіў, што гэтая палітычная сіла не адносіцца да ліку магчымых партнёраў ХДС.

Паводле папярэдніх падлікаў, у ландтаг Саксоніі прайшлі ХДС (39,4% галасоў), Левая партыя (18,9%), Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (12,4%), «Альтэрнатыва для Германіі» (9,7%), «Саюз-90» / «зялёныя» (5,7%). Пяціадсоткавы бар'ер не змаглі пераадолець праварадыкальная Нацыянал-дэмакратычная партыя Германіі (4,95%) і ліберальная СвДП (3,8%), якія сталі няўдачнікамі мінулых выбараў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары99

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць