Грамадства22

YouTube аднавіў доступ да фільма Юрыя Хашчавацкага

Сёння ў інтэрнэце таксама з'явілася версія «Лабатаміі» з субтытрамі на англійскай мове.

Вядомы фільм пра расейска-грузінскую вайну зноў даступны на сэрвісе YouTube. Пра гэта рэжысёр стужкі Юры Хашчавацкі паведаміў сайту charter97.org.

«YouTube паведаміў аб тым, што доступ да фільма адкрыты на ўсіх акаўнтах. Іншая справа, што яго пакуль па-ранейшаму нельга ўбачыць на самым папулярным з іх, дзе стужку прагледзелі больш за 400 тысяч чалавек. Я не ведаю, ці будзе фільм адноўлены на ім. У лісце з YouTube гаворыцца, што сэрвіс адкрыў доступ да яго па ўсіх адрасах. З галоўнага акаўнта відэа было выдаленае аўтаматычна, бо яны не маглі сабе ўявіць, што знойдзецца які-небудзь ідыёт, які папросіць абараніць «аўтарскія правы», якія яму не належаць», — распавёў Юры Хашчавацкі.

Рэжысёр паведаміў, што адказаў на дзеянні крамлёўскага палітолага Сяргея Кургіняна, па просьбе якога YouTube заблакаваў доступ да «Лабатаміі», запампаваўшы версію фільма з субтытрамі на англійскай мове. Яна даступная на сэрвісе з сённяшняга дня.

«У адказ на дэмарш Кургіняна мы запампавалі фільм з субтытрамі па-ангельску. Як раз у гэты момант ідзе апрацоўка, і праз пару хвілін ён будзе даступны для прагляду. Учора, пасля таго, як ваш сайт апублікаваў спасылку на фільм, яго прагледзелі каля 6 тысяч чалавек. Гэта вельмі добра, таму што людзі павінны ведаць прычыны таго, што зараз адбываецца ва Украіне. Я вельмі часта сутыкаюся з рознымі людзьмі — не толькі з тымі, якіх называюць «люмпены» або «ватнікі» — нават у шматлікіх інтэлігентных, адукаваных суразмоўцаў абсалютна адсутнічае разуменне сітуацыі. Я не кажу, што «Лабатамія» можа цалкам выправіць сітуацыю, але свой уклад у гэта гэтага яна можа ўнесці. Думаю, калі чытачы сайта распаўсюдзяць спасылку на фільм, то гэта стане лепшым адказам крамлёўскай прапагандзе», — сказаў Юры Хашчавацкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

«У каго з мастакоў можна заказаць свой партрэт, а не камень у шкляным кубе?»15

Фядута рэзка адказаў Калеснікавай: За што вы змагаліся ў 2020 годзе, не цікавіць нікога, акрамя мядзведзяў з берлінскага заапарка, якія вас атачаюць49

Ціханоўская пракаментавала прапанову ЗША суседзям Беларусі зняць санкцыі на транзіт калію13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку13

Макрон тэлефанаваў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць