Зорка Галівуду Арнольд Шварцэнегер выказаў падтрымку ўкраінскаму народу ў нялёгкі час. Пра гэта сам экс-губернатар амерыканскага штата Каліфорнія напісаў у сваім твітары.
«Дасылаю найлепшыя пажаданні майму сябру Віталю Клічко», — напісаў ён.
«І народу Украіны, які знаходзіцца ў барацьбе за сваю дэмакратыю», — дадаў «Жалезны Арні», якога цытуе сайт klitschko-brothers.com
Каментары