На Майдане Незалежнасці ў Кіеве сітуацыя абсалютна спакойная. На плошчы знаходзяцца каля 1,5—2 тыс. чалавек.
Большасць пратэстоўцаў з-за маразоў грэюцца ў палатках, ля вогнішчаў і ў падземным пераходзе. Каля сцэны — каля 500 чалавек. Са сцэны перыядычна выступаюць актывісты, якія інфармуюць пра тое, што адбываецца на вуліцы Грушэўскага, дзе з учорашняга дня працягваецца супрацьстаянне.
Ахова на барыкадах вакол Майдана ўзмоцнена, асабліва з боку вуліцы Інстытуцкай і Еўрапейскай плошчы.
Каментары