Здароўе1212

Двое беларусаў-гастарбайтараў падчапілі ў Расіі брушны тыф

Брушны тыф дыягнаставаны не менш як у двух беларусаў, якія наведвалі Маскоўскую вобласць гэтай восенню.

Як паведамляе сайт Брэсцкага абласнога цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, у лістападзе ў прыватным інтэрнаце Падольска (Маскоўская вобласць) была зарэгістравана ўспышка брушнога тыфу. У тым ліку і дзве жыхаркі Брэсцкай вобласці трапілі ў падольскую інфекцыйную бальніцу. У адной з іх дыягназ пацверджаны ўжо.

Акрамя таго, брушны тыф быў дыягнаставаны ў жыхара Кіраўскага раёна Магілёўскай вобласці, які таксама знаходзіўся ў Падольску і 27 лістапада вярнуўся на радзіму.

Паводле звестак БАЦГЭіГЗ, апошнім разам гэтае інфекцыйнае захворванне было зарэгістравана ў Брэсцкай вобласці 14 гадоў таму.

Для прадухілення групавога захворвання на брушны тыф і паратыфы абласная санітарна-эпідэміялагічная служба праводзіць комплекс супрацьэпідэмічных і прафілактычных мерапрыемстваў, гаворыцца ў паведамленні.

Брушны тыф — вострая кішэчная інфекцыя, якая выклікаецца бактэрыямі Salmonella typhi. Захворванне характарызуецца ліхаманкай, агульнай інтаксікацыяй з развіццём тыфознага статусу (рэзка выражаная затарможанасць, аглушанасць, бледнасць скурных покрываў, парушэнне свядомасці, трызненне, галюцынацыі, дрыжанне канечнасцяў), скурным сыпам, павелічэннем печані і селязёнкі, паражэннем лімфатычнай сістэмы ніжняга аддзела тонкай кішкі.

Крыніцай захворвання з'яўляецца хворы чалавек або бактэрыяносьбіт, узбуджальнік трапляе ў навакольнае асяроддзе з мачой, слінай, выпаражненнем. Інфекцыя перадаецца водным, харчовым і кантактна-бытавым шляхам (брудныя рукі, бялізна, посуд, дзвярныя ручкі). У водаправоднай вадзе ўзбуджальнік брушнога тыфу захоўваецца да трох месяцаў, у калодзежах — да шасці месяцаў. Жыватворным асяроддзем для захавання і размнажэння сальманел з'яўляюцца харчовыя прадукты — мясны фарш, салаты з агародніны, малако, смятана, тварог.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Усе навіны →
Усе навіны

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

У Літве адбылася маштабная ўцечка з дзяржаўнай базы рэестраў. Могуць пацярпець і беларусы4

У Беларусі шукаюць пакупніка на Бабін Мох. Цана пытання — мільён. І гэта са зніжкай

Навумчык пра наступствы 2020 года: Трагедыя нацыянальнага маштабу26

Беларуска прадае на барахолцы рэчы брата, пакуль той у арміі. Каб сабраць на адваката і пакінуць брата без спадчыны4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Папярэджанне з Парыжа. Што Макрон сказаў Лукашэнку падчас першай размовы з 2022 года

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць