Эканоміка99

Спыненне «растваральнага бізнэсу» прывяло да абвалу ў гандлі Беларусі з ЕС

Паводле звестак Белстата, тавараабарот з краінамі Еўрасаюза ў студзені—сакавіку 2013 года знізіўся на 26% і склаў 5,6 млрд даляраў. Летась за аналагічны перыяд тавараабарот вырас на 60%.

За першы квартал гэтага года экспарт паменшаў на 42%, імпарт вырас на 26%.

Беларусь па-ранейшаму татальна залежыць ад паставак расійскай сыравіны і продажу беларускіх тавараў на расійскім рынку. На Расія прыпадае аж 48,4% ад усяго аб'ёму тавараабароту.
Наступнымі па значнасці гандлёвымі партнёрамі з'яўляюцца краіны, у якія Беларусь экспартуе нафту й нафтапрадукты, вырабленыя з расійскай сыравіны: Нідэрланды — 8,6%, Украіна — 7,5%, Германія — 6%. Толькі ў канцы спіса аказваюцца эканамічны гігант Кітай — 4,3% — і вялікі сусед Польшча — 2,6%. Пасля ідуць Італія — 2,5%, Брытанія — 1,5% (таксама нафта), суседзі Літва — 1,4%, Латвія — 0,9%.

Экспарт тавараў у Расію склаў 3,8 млрд даляраў, што на 4,4% больш, чым летась. Гэты рост быў дасягнуты за кошт павелічэння паставак у Расію бензіну. Па іншых групах тавараў назіралася падзенне попыту.

Аб'ём экспарту ва Украіну дасягнуў 0,97 млрд долараў (на 14% менш), імпарту ў Беларусь — 0,5 млрд (на 24% больш).

У Кітай экспартавана тавараў на 0,24 млрд даляраў (у 2,8 разу больш, за кошт росту паставак хлоркалію), імпартавана — на 0,61 млрд (на 38% больш).

Рэзка знізіўся экспарт у Латвію — на 87% да 0,15 млрд даляраў. Менавіта праз Латвію ажыццяўляўся рээкспарт нафты пад выглядам растваральнікаў у 2012 годзе.
Расія палічыла яго парушэннем міждзяржаўных дамоўленасцяў і спробай сыходу ад мытных плацяжоў і прымусіла спыніць яго ад жніўня мінулага года.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

«Дзе яшчэ ў Еўропе мы можам знайсці 110 брыгад?» Швецыя падтрымлівае ўступленне Украіны ў НАТА6

Трамп апублікаваў карту Ірана ў колерах сцяга ЗША2

Ці трэба дапамагаць у эміграцыі палітвязням, якія былі ў зняволенні стукачамі? Дыскутавалі Буневіч і Луцкіна12

Прэзідэнт Чэхіі заклікаў НАТА «сабрацца з сіламі і паказаць зубы»1

У Мінску выставілі на продаж папулярны рэтра-бар у стылі 1990‑х2

У Расіі забаранілі армянскі каньяк10

Нядаўна абмененага Расіяй жыхара Лёзна зноў адпраўляюць на фронт1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку1

Парыж: Макрон строга папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць