Сорак хвілін пра найбуйнешы тур гурту.
У інтэрнэце з’явіўся дакументальны фільм «Рабкор Live», які расказвае пра апошні тур «Ляпіса Трубяцкога». Тур «Рабкор» стаў для гурту звышпрадуктыўным — аншлагавыя канцэрты па СНД, таямнічы альбом (яго можна было набыць на канцэртах), а вось цяпер яшчэ і фільм.
Што праўда, у фільме больш канцэрта, чім сюжэту. Затое канцэртная праграма запісаная з выдатным гукам і відэашэрагам.
Гукавая дарожка для фільма запісвалася на віленскім канцэрце, у той час як відэа здымалі ў Вільні, Кактэбелі, Маскве, Кіеве і Піцеры, дзе «Ляпісы» пабывалі з сваім «Рабкорам».
-
«Я была толькі абалонкай чалавека». Кайлі Міноўг расказала, як у яе другі раз дыягнаставалі рак і як яна не хацела пра гэта расказваць
-
«Еўрабачанне» выйграла Балгарыя. Гэта першая перамога гэтай краіны ў гісторыі конкурсу
-
Фінляндыя, Данія, Нарвегія. Або Грэцыя ці Францыя? Топ сёлетняга «Еўрабачання»
Каментары