Здарэнні33

Устаноўлена яшчэ адна ахвяра педафіла ў Ваўкавыску

Падчас расследавання крымінальнай справы, распачатай 13 лістапада па факце ўчынення распусных дзеянняў у дачыненні да дзяўчынкі 2003 года нараджэння жыхаром Ваўкавыска 1973 года нараджэння, выяўлены яшчэ адзін эпізод злачыннай дзейнасці падазраванага,
паведаміў афіцыйны прадстаўнік упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці Сяргей Шаршаневіч.

Нагадаем, 12 лістапада прыблізна ў 19.00 старшы следчы Ваўкавыскага раённага аддзела СК маёр юстыцыі Валяр’ян Мураўка пабачыў на пустцы, пачуўшы крык, мужчыну — ён ляжаў на дзіцяці, якое прасіла дапамогі і плакала. Следчы дагнаў зламысніка, які кінуўся на ўцёкі, і прымусіў здацца. Затрыманым аказаўся жыхар Ваўкавыска, судзімы ў 2006 годзе за злоснае хуліганства і рабаванне. Прычым расследаванне той крымінальнай справы праводзіў Мураўка.

Пасля затрымання падазраванага следча-аператыўная група на месцы здарэння не змагла знайсці ахвяру, спалоханае дзіця ўцякло. На наступны дзень для яго ўстанаўлення Мураўка разам з супрацоўнікамі міліцыі арганізавалі абход школ горада, размешчаных у раёне месца здарэння.
Пацярпелай аказалася дзевяцігадовая дзяўчынка, вучаніца 4-га класа. Яна расказала, што вярталася дамоў са школы, калі на прыпынку да яе падсеў невядомы мужчына, які стаў чапляцца, дэманстраваў свае палавыя органы, настойваў на ўчыненні непрыстойных дзеянняў. Затым заціснуў ёй рукой рот і сілай выцягнуў на пустку, дзе распрануў і наваліўся зверху.

13 лістапада Ваўкавыскі раённы аддзел Следчага камітэта распачаў па гэтым факце справу на падставе ч. 2 арт. 169 Крымінальнага кодэкса (распусныя дзеянні, учыненыя з прымяненнем насілля).

Паводле слоў Шаршаневіча, следства ўстанавіла, што 30 красавіка 2009 года прыблізна ў 21.00 у гаражным масіве Ваўкавыска гэты ж мужчына з прымяненнем фізічнага насілля ўчыніў дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да хлопчыка 2005 года нараджэння.

Па гэтым факце 15 лістапада 2012 года была распачата справа на падставе арт. 168 КК (іншыя дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16-гадовага ўзросту), што прыпынялася ў сувязі з неўстанаўленнем падазронай асобы.

15 лістапада вытворчасць папярэдняга расследавання была адноўлена, і абедзве крымінальныя справы спалучаны ў адну вытворчасць. Падазраванаму інкрымінуюць учыненне двух злачынстваў, прадугледжаных ч. 3 арт. 167 КК (іншыя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняга з прымяненнем насілля і выкарыстаннем бездапаможнага стану пацярпелага).

Абвінавачаны змешчаны пад варту. У дачыненні да яго праводзіцца псіхолага-псіхіятрычная экспертыза. Правяраецца яго датычнасць да аналагічных злачынстваў, учыненых у іншых раёнах вобласці і краіны.

Вячаслаў Будкевіч, БелаПАН.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Усе навіны →
Усе навіны

Калеснікава: У 2020‑м я змагалася не супраць Лукашэнкі, а за людзей, свабоду і свабодныя выбары100

«Алеся» рыхтуецца ныраць пад Свіслач. Як метро будзе перасякаць раку11

Сямейная пара з Францыі пакінула двух малых дзяцей у лесе — і паехала. І гэта не казка пра Гензэль і Грэтэль8

Украінскі марпех у расійскім палоне пераказаў сукамернікам усе сем кніг «Гары Потэра». Ён ведаў кнігі на памяць

Што стала з Лільчыным татам?3

З панядзелка ў Мінску пачнуць адключаць гарачую ваду

66‑гадовую гамяльчанку асудзілі па чатырох палітычных артыкулах і адправілі ў калонію за каментары ў тэлеграме6

У Наварасійску ад удару беспілотнікаў загарэўся нафтаналіўны тэрмінал 2

Чаму нараджальнасць падае значна больш імкліва, чым чакалася? Аналіз даных выявіў нечаканую прычыну61

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет30

Расіяне масіравана атакавалі Кіеў і вобласць, у тым ліку «Арэшнікам» і дзясяткамі ракет

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць