Архіў

Далітоўская «Спадчына»

Спадчына. 2003. № 6 (154). — 84 с. — Наклад 750 ас.

«Бітым і цёртым гісторыяй нашым суседзям беларусам нялёгка: сярод славянаў яны чамусьці не адчуваюць сябе славянамі, а балты ня лічаць іх балтамі. Зь іншага боку, яны хацелі б быць і аднымі, і другімі. Унутраны хаос адбіўся і ў першай спробе абагульніць беларускую міталёгію: асобным артыкулам уганараваны літоўскі жрэц Лізьдзейка, але апісаны і багі т.зв. Кіеўскага пантэону (ХІ ст.). Яшчэ ёсьць жаданьне быць найстаражытнейшымі і «найбольш доўга захаванымі».

Гэта невялічкая анатацыя Пранаса Вільджунаса на энцыкляпэдычны слоўнік «Беларуская міталёгія» яўна дысануе з узьнёслай рэцэнзіяй Зьдзіслава Сіцькі. І тое, і другое — у новым нумары «Спадчыны», тэма якога — «далітоўская Беларусь».

У часопісе — артыкулы М.Крывальцэвіча і А.Варатніковай «Архетыпы гравіраваных выяў і арнамэнтальнага аздабленьня на касьцяных вырабах каменнага веку», Г.Семенчука «Ці існавала старажытная народнасьць, альбо Пра «калыску» беларускага народу», А.Шаланды «Сымболіка й геральдыка Полацкай дзяржавы», Дз.Дука «Фэномэн станаўленьня дзяржаўнасьці на землях полацкіх крывічоў». Па-за тэмай — працяг успамінаў Дзьмітрыя Касмовіча, гэтым разам пра баявую дзейнасьць на Браншчыне й Смаленшчыне ў часе нямецкай акупацыі.

Выдаўцы «Спадчыны» абяцаюць, што з наступнага году часопіс будзе выдавацца як квартальнік і ў рэальным часе.

Каментары

Цяпер чытаюць

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Больш за 13 тысяч мінскіх выпускнікоў сабралі на «Мінск-Арэне». Слухалі Лёшу Свіка ФОТЫ6

«Не бачыла ніводнага смажанага сабакі». Беларуска расказала, як адпачыла ў В’етнаме

Ад сачэння за топ-менеджарамі да пікантных драм ХІХ стагоддзя. Як працуе дэтэктыўнае агенцтва «Рэкс» Аляксандра Азарава9

У Нідэрландах археолага затрымалі за ўтойванне парэшткаў д'Артаньяна2

У Дзятлаўскім раёне мужчына зладзіў прыцэльную стральбу па дарожных знаках

Зяленскі: Расія рыхтуецца ўдарыць па Украіне «Арэшнікам»8

У Германіі чалавека зноў надурылі старымі беларускімі грашыма1

Трамп заўтра вырашыць, ці працягнецца далей вайна з Іранам1

Хто загінуў у інтэрнаце ў Луганскай вобласці, куды прыляцела ўкраінская ракета? Ужо названыя імёны 18 ахвяр22

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку10

Парыж: Макрон папярядзіў Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць